Дворышча. Вадзяны млын і сядзіба.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Дворышча.
0
276
06.10.2024
Апісанне
Мястэчка Дворышча ў Лідскім раёне знаходзіца паміж Тракелямі і Лідай на добрай сучаснай трасе, куды часта прыязжаюць турысты. Тут застаўся вялікі мураваны вадзяны млын, які ў апошнія гады адрамантаваў бізнэсмен і з радасцю сустракае гасцей: частуе іх смачнымі стравамі і прадае сувеніры. Ад сядзібы 19 стагоддзя застаўся парк, вежа і гаспадарчыя будынкі.
Катэгорыі

Платна

Крушня

На рэстаўрацыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

З дзецьмі

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Гідралагічны

Батанічны

Гастранамічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.99756458
Даўгата: 25.38581484
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.10.2024
Дворшышча. Вадзяны млын і сядзіба
У Лідскім раёне ёсць мястэчка Дворышча. Першымі гаспадарамі на гэтай зямлі былі Ільінічы, затым Радзівілы і віленскі епіскап Валерыян Пратасевіч. Епіскап незадоўга да свайго скону перадаў маёнтак езуіцкаму калегіўму ў Вільні. І ў 17 стагоддзі каталіцкі ордэн езуітаў стварае ў мястэчку фальварак, які прыносіў добры прыбытак. Пасля забароны ордэна езуітаў маёмасць некалькі разоў мяняла сваіх гаспадароў. У 19 стагоддзі вялікую рэканструкцыю маёнтка правялі Пуслоўскія, якія пабудавалі тут 2 завода: крахмальны і півавараны. Была пабудавана і новая сядзіба. Палац пабудавалі драўляны з каменным падмуркам. Палац складаўся з трох частак. Будынак, які быў па сярэдзіне – быў 4 – х павярховы, а два крайніх – двухпавярховыя. У палацы было 30 пакояў, а ацяпленне было пячное. Сядзіба моцна пацярпела ў часы Першай сусветнай вайны і ад яе засталася толькі высокая 4 – х павярховая вежа. У вежы было 4 пакоі. На верхнім паверсе была аглядная пляцоўка. На тэрыторыі сядзібы таксама захаваўся вадзяны мураваны млын, які некалькі год таму выкупіў беларускі бізнэсмен. Млын ужо адрэстаўравалі. Там адкрыты рэстаран і музей. Сюды можна прыехаць на адпачынак і пачаставацца незвычайнымі стравамі. Прадаюцца таксама сувеніры. Паміж вежай і млыном захаваўся парк і некалькі гаспадарчых будынкаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0