Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Замак Сапегаў

Замак

Замак

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., г. Высокае.

0

225

18.12.2024

Апісанне

Мястэчка Высокае ў Камянецкія раёне вядомае з 14 стагоддзя. У розныя часы тут былі розныя гаспадары. У 17 стагоддзі Высокае набываюць магнаты Сапегі і будуюць тут замак з палацам. Замак быў бастыённы, які акружала вада. Бры замку была двухпавярховая мураваная вежа – брама. На тэрыторыі замка быў драўляны палац і гаспадарчыя пабудовы. Замак моцна пацярпеў у час войнаў сярэдзіны 17 - 18 стагоддзяў. Але замак аднаўляецца і прыходзе ў заняпад у 19 стагоддзі. На сённяшні дзень засталася мураваная брама і земляныя валы. Брама знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Катэгорыі

Паркавая зона

Паркавая зона

Крушня

Крушня

Гідралагічны

Гідралагічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.36693109
Даўгата: 23.36801321

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.12.2024

Высокае. Замак Сапегаў

У Брэсцкай вобласці Камянецкага раёна ёсць невялікі гарадок Высокае, які ў часы Польскай дзяржавы да 1939 года называўся Высока – Літоўск. Першыя пісьмовыя ўспаміны пра Высокае адносяцца да 14 стагоддзя. У 15 стагоддзі мястэчка мела права магдэбургскае.

Князь Вітаўт у 15 стагоддзі фундаваў тут першы каталіцкі касцёл. З 16 стагоддзя ўладальнікамі мястэчка былі Храптовічы, а потым Пяткевічы, Ёдкавічы і Хлявіцкія. У 1603 годзе новы гаспадар мястэчка Андрэй Война  заснаваў касцёл Святой Троіцы. Было некалькі званоў у храме, дзе найбольшы звон названы быў у гонар Пятра і Паўла.

 У 1647 годзе Высокае набыў магнат Павел Ян Сапега (1609 - 1665) – гетман вялікі літоўскі.

 Сапега будуе бастыённы замак. Земляныя ўмацаванні з бастыёнамі былі пабудаваны на берагу ракі Пульва і атрымалася так, што замак з усіх бакоў быў акружон вадой, як непрыступная крэпасць на востраве. З таго боку, дзе была уяздная брама, быў шырокі пруд, праз які быў зроблены пад'ёмны мост. Брама ўяздная знаходзілася ў самім земляным вале, была  брама мураваная двухпавярховая і мела трое моцных варот. У браме знаходзіўся арсенал зброі і пад'ёмны механізм маста. З бакоў брамы былі два вялікія бастыёна. Меўся таксама падземны ход, які выводзіў на бастыёны. Па перыметры абарончага вала было яшчэ шэсць бастыёнаў. У сярэдзіне замка знаходзіўся драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. Замак моцна быў пашкоджаны ў час вайны сярэдзіны 17 стагоддзя паміж Рэччу Паспалітай і Царствам Маскоўскім і ў час Паўночнай вайны. У пачатку 18 стагоддзя князь Міхал Сапега аднаўляе замак, які згарэў у 1748 годзе. Замак зноў быў адноўлены, які ў 1775 годзе наведаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Замак з пабудовамі яшчэ існаваў на мяжы 18 – 19 стагоддзяў і потым паступова прыйшоў у заняпад. У 19 стагоддзі мястэчка наведаў мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакіўнуў нам малюнак з выявай замка і брамы.

Да часоў Першай сусветнай вайны ў добрым стане дайшла ўязная мураваная вежа – брама. У 1977 годзе на тэрыторыі замка праводзіў археалагічныя раскопкі вядомы беларускі археолаг Міхась Ткачоў.

 Да нашага часу засталіся земляныя валы і руіны мураванай брамы. На тэрыторыі былога замка сярод земляных валоў знаходзіцца мясцовы спартовы стадыён.


Каментары

Усяго каментароў: 0