Знай свой край

Знай свой край

Расна. Сядзіба Грабоўскіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Расна.

0

227

24.12.2024

Апісанне

Побач з невялікім гарадком Высокае ёсць мястэчка Расна з сядзібай Грабоўскіх. Упершыню Расна ўпамінаецца ў 15 стагоддзі і ў часы Вялікага Княства Літоўскага тут былі розныя гаспадары. У 18 стагоддзі Сапегі пабудавалі драўляны палац у сядзібе, які перайшоў потым да Матушэвічаў. У 19 стагоддзі Грабоўскія будуюць мураваны палац і гаспадарчыя будынкі. Палац не захаваўся да нашага часу, але ёсць гаспадарчыя будынкі з паркам і прудам. Таксама захавалася прыдарожная капліца.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.39082818
Даўгата: 23.40775021

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.12.2024

Расна. Сядзіба Грабоўскіх

Мястэчка Расна знаходзіцца паміж гарадамі Высокае і Камянец. Расна мае даўнюю і насычаную падзеямі гісторыю. Тут у мястэчку захавалася да нашага часу шэраг помнікаў гісторыі і архітэктуры.

Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 15 стагоддзі, як уладанне Трычэвічаў. У 1507 годзе маёнтак належыў Ігнацію Нікіцінічу, які быў пісарам дзяржаўным. Затым гаспадарамі тут былі Йодкі, Хлявіцкія і Войны. У 16 стагоддзі ад Лаўрына Война перайшло да яго сына Матвея, які быў падскарбіем надворным у Вялікім Княстве Літоўскім. З 1700 года Расна належыць князю Міхаілу Сапеге. У 1722 годзе Сапега прадаў Расна Юзэфу Матушэвічу.

Матушэвічы жылі ў драўляным палацы, які пабудавалі Сапегі. Юзаф Матушэвіч запрасіў у хуткім часе з Італіі прадстаўнікоў каталіцкага ордэна марыянаў для якіх перабудавалі скарбец Сапегаў. З 1849 года маёнтак набылі прадстаўнікі роду Грабоўскіх. Да гэтага часу будынкі з палацам у былым маёнтку Сапегаў састарэлі і Грабоўскія пабудавалі новы гаспадарскі дом, які быў мураваны аднапавярховы. Заложаны быў парк з двумя прудамі на адным з якіх быў востраў з альтанкай. На беразе пруда быў пабудаваны млын. Да нашага часу захавалася некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў у тым ліку адзін з іх двухпавярховы будынак.

Уся пллошча палацава – паркавага ансамбля займала плошчу 10 гектараў. Застаўся пруд, гаспадарчыя будынкі з паркам і прыдарожная капліца

Каментары

Усяго каментароў: 0