Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Капліца Святой Барбары

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Высокае.

0

248

19.12.2024

Апісанне

У мястэчку Высокае Камянецкага раёна ёсць капліца Святой Барбары. Храм пабудаваны паводле падання, на тым месцы, дзе калісці быў першы каталіцкі касцёл у Высокім, які фундаваў сам князь Вітаўт у 15 стагоддзі. Капліца пабудавана ў 18 стагоддзі ў стылі барока. Храм зальнага тыпу васьмігранны ў плане. Інтэр'ер аздоблены ляпнінай і дэкорам. Капліца была занядбана ў гады СССР. У 1990 – я прайшла рэстаўрацыя. Капліца дзейнічае. Каб туды патрапіць, то варта звярнуцца да ксянза ў касцёле Святой Троіцы, які знаходзіцца ў цэнтры Высокага.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.3731214
Даўгата: 23.37613494

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.12.2024

Высокае. Капліца Святой Барбары

У мястэчку Высокае ёсць некалькі каталіцкіх і праваслаўных святынь, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць. Тут ёсць касцёл, царква, капліца, каталіцкія могілкі і будынак былога каталіцкага манастыра баніфратаў, а таксама капліца.


Капліца Святой Барбары пабудавана на паўночна – заходняй ускраіне мястэчка Высокае. Храм узведзены ў стылі барока. Першы драўляны каталіцкі храм быў фундаваны Вялікім Князем Літоўскім Вітаўтам у 15 стагоддзі. Лічыцца даследчыкамі, што на месцы таго першага касцёла і была пабудавана гэта капліца. Узведзены храм быў у 1772 годзе. Верагодна, што архітэктар храма той жа, што і касцёла Святой Троіцы ў мястэчку Воўчын, што непадалёку знаходзіцца ад Высокага. Калі ў Воўчыне зачынілі касцёл у 1869 годзе пасля падаўлення анцірасійскага паўстання, то касцёльныя рэчы перавезлі  ў капліцу Святой Барбары.

Капліца мае зальную цэнтрычную пабудову. У плане фігура васьмігранніка. Грані будынка маюць плоскія нішы і вокны. У інтэр'еры сцены ўпрыгожаны ляпным арнаментам з выявай раслін і рыцарскіх даспехаў. Над уваходам размешчаны хоры. У савецкія часы капліца была занядбана. Але ў 1990- я гады праведзены рамонт. Капліца дзейнічае

Каментары

Усяго каментароў: 0