Высокае. Баніфрацкі манастыр.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Г. высокае, вул. Сацыялістычная, 3
0
208
18.12.2024
Апісанне
У канцы 18-га стагоддзя канцлер Вялікага Княства Літоўскага князь Аляксандр Міхал Сапега запрасіў у мястэчка Высокае Камянецкага раёна каталіцкі ордэн баніфратаў. Па праекце прыдворнага архітэктара князя Сапегі Яна Самуэля Бекера быў пабудаваны манастыр і Касцёл Святога Яна. Пры манастыры быў шпіталь і аптэка.
Адметнай рысай архітэктуры манастыра з'яўляецца спалучэнне барока і класіцызму. Фасады будынкаў ўпрыгожаны вытанчанымі дэталямі і дэкаратыўнымі элементамі, ствараючы унікальную атмасферу.
Манастыр баніфратаў дзейнічаў у высокім да сярэдзіны XIX стагоддзя. Паводле адной крыніцы, манахі бясследна зніклі і проста закінулі бальніцу; хутчэй за ўсё, манастыр быў зачынены пасля паўстання 1830 ці 1863 года.
У савецкія часы тут размяшчаліся гаражы і склады.
Будынак кляштара захаваўся да нашага часу, але патрабуе рэстаўрацыі.
Катэгорыі

Крушня

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.36301712
Даўгата: 23.36172782
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.12.2024
Высокае. Манастыр баніфратаў
Манастыр баніфратаў з касцёлам быў заснаваны ў Высокім князем Сапегай напрыканцы 18 стагоддзя. Ордэн баніфратаў ўзнік у 16 стагоддзі ў Іспаніі. Галоўнай місіяй гэтага каталіцкага ордэна быў догляд за хворымі і амаль усе манахі ордэна працавалі пры бальніцах. Баніфраты з лацінскай мовы перакладаюца, як «добрые братья». Усяго на Беларусі было некалькі прадстаўніцтваў гэтага ордэна.
У Высокае гэты ордэн запрасіў канцлер Аляксандр Сапега і яго прыдворны архітэктр Ян Самуэль Бекер зрабіў праект манастыра баніфратаў і касцёла Святога Яна.
Манастыр з касцёлам быў пабудаваны на паўднёва – усходняй ускраіне Высокага ў мясцовасці пад назвай Марыямпаль. Князь Аляксандр Міхал Сапега (1730 – 1793) – канцлер Вялікага Княства Літоўскага, грамадскі і палітычны дзеяч, мецэнат. Займаўся жывапісам і музыкай, збіраў рукапісы і кнігі.
У будынку манастыра знаходзіліся жылыя памяшканні манахаў, шпіталь і сам касцёл. Мелася таксама манастырская аптэка. Шпіталь быў разлічаны на 40 чалавек. У тыя часы на франтоне манастыра быў надпіс: «Для выратавання блізкіх храсціянскі абавязак выканаў Аляксандр князь Сапега – канцлер Вялікага княства Літоўскага года 1785». А ў савецкія часы надбіс замянілі на савецкі лозунг, дзе казалася пра славу беларускіх калгасаў.
Манастыр працаваў пасля пабудовы толькі недзе 60 год і манахі потым некуды зніклі. Куды і як манахі зніклі не зрзумела. Гэта дагэтуль застаецца гістарычнай таямніцай. І нават мясцовыя жыхары расказваюць пра прывід, які часам ходзіць па земляным валам замка і ўвесь час глядзіць у бок манастыра баніфратаў.
Пасля вайны ў савецкія часы ў будынку манастыра былі зроблены склады і гаражы. Манастыр знаходзіца ў занядбаным стане.
Каментары
Усяго каментароў: 0