Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Руіны сінагогі

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., г. Высокае.

0

232

19.12.2024

Апісанне

Яўрэі ў Высокім з'явіліся ў 17 стагоддзі і ў той час пабудавана мураваная сінагога. К канцу 19 стагоддзя больш 80 працэнтаў мястэчка складалі яўрэі. Было некалькі сінагог і малітвеных дамоў. Да нашага часу захаваліся руіны мураванай сінагогі. Будынак пабудаваны ў 18 – 19 стагоддзі. Быў накрыты вальмавым дахам. Пасля вайны тут быў сацаб'ект. Потым будынак прыйшоў у заняпад. У 2010 годзе каля былой сінагогі ўсталяваны помнік загінуўшым яўрэям гета ў Высокім. У гета загінула больш 2 тысяч яўрэяў з Высокага і іншых мястэчак

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.36650527
Даўгата: 23.37502987

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.12.2024

Высокае. Руіны сінагогі

У мястэчку Высокае Камянецкага раёна ёсць некалькі культавых будынкаў розных канфесій: касцёл, царква, манастыр , капліца і руіны мураванай сінагогі.

Яўрэі ў Высокім з'явіліся ў 17 стагоддзі і ў 1607 годзе тут ужо была каменная сінагога. Напрыканцы 19 стагоддзя, калі 80 працэнтаў насельніцтва мястэчка Высокае складалі яўрэі тут была сінагога і 4 малітоўныя дамы. Яўрэйскія дзеці вучыліся ў хедэры, талмуд – торы і ў яўрэйскім народным вучылішчы.

 Паміж вуліцамі Фрунцэ і Арджанікідзэ захаваліся руіны мураванай сінагогі. Будынак мураваны двухпавярховы. Быў накрыты вальмавым чатырохскатным дахам. Пабудаваны ў 18 – 19 стагоддзях.  Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку была спартовая школа. А потым памяшканне пачало прыходзіць у заняпад. У будынку захаваліся фрагменты роспісу.

 У 1939 годзе насельніцтва Высокага складала крыху больш шасці тысяч чалавек і дзве тысячы з іх гэта былі яўрэі. Гітлераўскія акупанты прыйшлі ў Высокае ўжо 23 чэрвеня 1941 года. Было створана гета ў якім утрымліваліся яўрэі ня толькі з горада Высокае, але і з іншых гарадоў і вёсак. Гета было знішчана нацыстамі ў 1942 годзе і тут загінула больш двух тысяч яўрэяў.

 У 2010 годзе каля каменнай сінагогі на вул Фрунзэ быў адкрыты помнік загінуўшым яўрэям у час вайны ў гета ў Высокім.


Каментары

Усяго каментароў: 0