Знай свой край

Знай свой край

Расна. Пратэстанцкі храм

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Расна, вул. Юбілейная.

0

194

24.12.2024

Апісанне

У мястэчку Расна за яго шматвекавую гісторыю было некалькі культавых будынкаў. У 18 стагоддзі пабудаваны мураваны каталіцкі кляштар і касцёл Святой Ганны на ўскрайку мястэчка. Ад гэтага помніка да нашага часу засталіся толькі падмуркі. Старая праваслаўная царква таксама не захавалася і на яе месцы некалькі год таму пабудавалі новы храм. У 19 стагоддзі Матушэвічы фундавалі невялікі аднанефны пратэстанцкі храм, які затым Грабоўскія прыстасавалі пад сваю радавую капліцу. Некалькі год таму будынак адрэстаўравалі. Знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы Юбілейная ў Расна побач з паркам і прудам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.39264181
Даўгата: 23.41007837

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.12.2024

Расна. Пратэстанцкі храм.

Мястэчка Расна вядома з 16 стагоддзя. Тут былі розныя гаспадары і розныя храмы. У пачатку 18 стагоддзя Матушэвічы заснавалі ў Расна каталіцкі манастыр марыявітаў і пры ім касцёл Святой Ганны.

Акрамя касцёла быў пабудаваны і кальвінскі збор. Пратэстанцкі храм пачалі будаваць яшчэ Матушевичи ў пачатку 19 стагоддзя . Будынак узведзены ў форме класіцызму і нейкі час выкарыстоўваўся як храм кальвіністаў. Дабудоўвалі храм Грабоўскія і прыстасавалі яго для сваёй капліцы – пахавальні.


Аднанефны храм зальнага тыпу, дзе да асноўнага аб'ёму прыбудавана паўцыркулярная апсіда. Парадны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэна. Дзвярны ўваход аздоблены сціплым парталам у стылі класіцызму. У інтэр'еры было чатыры саркафагі, якія падвешваліся на ланцугах. А шэсць пахаванняў былі ў нішах крыпты-да нашага часу захавалася тры. У савецкія часы саркафагі былі разрабаваны, а тры пліты разбітыя.

Першы ўладальнік маёнтка і фундатар касцёла граф Грабоўскі быў пахаваны каля храма і на яго магіле ўзвышаўся трохметровы помнік з базальту ў выглядзе чатырохграннай стэлы. Яго магіла не захавалася.


Падчас антырасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў парафіяльны касцёл у Расна і манахі кляштара марыявітаў прынялі актыўны ўдзел. Пасля гэтых падзей у 1868 годзе па загадзе царскага ўрада маёмасць манастыра марыявітаў была канфіскавана, а таксама Касцёл Святой Ганны зачынены. Касцёл быў пасля гэтага перабудаваны. Пасля перабудовы будынка ў будынку былога манастыра марыявітаў працавала духоўна-настаўніцкая семінарыя, дзе рыхтаваліся выкладчыкі для царкоўна-прыходскіх школ.


Пасля Рыжскага міру гэтая тэрыторыя перайшла ў склад Польскай дзяржавы і касцёл з кляштарам зноў быў вернуты манахам. З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе кляштар і касцёл зачынілі. Падчас вайны Будынкі пацярпелі падчас ваенных дзеянняў. Пасля вайны ў памяшканнях манастыра былі сацыяльныя аб'екты. Потым будынак прыйшоў у заняпад і паступова разбуралася. Да нашага часу захаваліся падмуркі, а той раён у Расна мясцовыя так і называюць "кляштар".

Каментары

Усяго каментароў: 0