Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Касцёл Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., г. Высокае, вул. Леніна, 22

0

235

18.12.2024

Апісанне

У мястэчку Высокае Камянецкага раёна на цэнтральнай вуліцы Леніна знаходзіцца каталіцкі касцёл Святой Троіцы. Першы храм фундаваў у 15 стагоддзі князь Вітаўт. Мураваны касцёл быў пабудаваны ў пачатку 17 стагоддзя. Храм некалькі разоў рамантаваўся і дабудоўваўся ў тым ліку магнатамі Сапегамі і Патоцкімі. У касцёле былі пахаванні Сапегаў. Будынак пашкоджаны ў час вайны і ў савецкія часы прыстасаваны пад спартовы зал. Касцёл мураваны ў стылі барока з элементамі класіцызму. Адрамантаваны ў 1990 – х гадах. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.37140926
Даўгата: 23.37109897

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.12.2024

Высокае. Касцёл Святой Троіцы

Мястэчка Высокае, якое знаходзіцца паміж Брэстам і Беластокам у Камянецкім раёне вядома з 14 стагоддзя. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт стаў першым фундатарам касцёла ў Высокім у 15 стагоддзі.

 У 1603 годзе Андрэй Вольскі, а па некаторым краніцам Андрэй Война, залажыў мураваны касцёл на месцы драўлянай капліцы Святой Барбары. Капліца згарэла ў час вайны са шведамі. Новы касцёл у 1609 годзе асвяціў біскуп Павел Валуцкі. Параметры храма былі наступныя: у шырыню 12 аршын, а ў даўжыню 44. У 1735 годзе касцёл быў адрамантаваны і адноўлены пры Сапегах. У касцёле было некалькі званоў і большы з іх меў назву ў гонар Святых Пятра і Паўла. У 1872 годзе па фундацыі Марыі Патоцкай касцёл зноў рамантуецца. У храме былі пахаваны некаторыя прадстаўнікі роду Сапег.

 У часы Польскай дзяржавы ў 1935 годзе прыход пры касцёле налічваў больш двух тысяч чалавек. У час Вялікай Айчыннай вайны помнік быў пашкоджаны.

 У гады Савецкага Саюза касцёл зачынілі і ён быў перабудаваны пад спартовы зал. З развалам СССР вернуты каталіцкім вернікам. Была праведзена рэстаўрацыя. Касцёл мураваны, пабудаваны ў стылі барока з элементамі класіцызму. Фасад двухвежавы, першапачаткова вежы - званіцы былі трохярусныя з багатым ляпным баракальным аздабленнем. Інтэр'ер мае тры нефы. У плане касцёл пабудаваны ў форме лацінскага крыжа. Вакол храма мураваная агароджа.


Каментары

Усяго каментароў: 0