Высокае. Царква Крыжаўзвіжанская
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., г. Высокае, вул. Камсамольская, 1
0
238
18.12.2024
Апісанне
У мястэчку Высокае ў самым цэнтры ёсць мураваныя праваслаўная царква і каталіцкі касцёл. Царква Крыжаўзвіжанская пабудавана ў псеўда – рускім стылі ў 1869 годзе. Праект храма быў распрацаваны акадэмікам архітэктуры М. Чагіным. Царква складаецца з 4 асноўных частак. Малітоўную залу вянчае пяць купалоў. У інтэр'еры ёсць іканастас 19 стагоддзя, старажытныя абразы і памятная шыльда аб візіце ў храм імператара Аляксандра ІІІ. Царква дзейнічае
Вэб сайт:
https://hram-vysokoe.by/contactКатэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.36711645
Даўгата: 23.3796868
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.12.2024
Высокае. Царква Крыжаўзвіжанская
У цэнтры мястэчка Высокае знаходзіцца мураваная Крыжаўзвіжанская праваслаўная царква. Царква пабудавана ў 1869 годзе на месцы старога храма. Царква ўзведзена па праекту акадэміка архітэктуры Мікалая Чагіна (1823 – 1909) і зацверджана графам Міхаілам Мураў'ёвым.
Архітэктар М. Чагін кіраваў пабудовай праваслаўных храмаў у заходніх губерніях Райскай імперыі, дзе пачалося актыўнае ўзвядзенне цэркваў пасля падаўлення анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў. Працаваў грамадзянскім інжынерам пры Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. Потым прызначаны архітэктарам па пабудове праваслаўных храмаў у Магілёўскай і Віцебскай губернях. З 1864 года займаў пасаду віленскага губернскага архітэктара.
Праваслаўная царква ў Высокім была пабудавана за грошы, якія канфіскоўвалі ў удзельнікаў анцірасійскага паўстання. Храм пабудаваны ў псеўда – рускім стылі. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца, завершаная высокім гранёным шатром з цыбулінай. Трапезная накрыта двухсхільным дахам. Малітоўная зала аформлена кубападобным цэнтрычным аб'ёмам, які накрыты чатырохсхільным дахам і ўвенчаны 5 купаламі на 8 – граных барабанах.
У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас 19 стагоддзя. На сцяне ўсталявана памятная шыльда аб візіце ў царкву ў 1886 годзе імператара Аляксандра ІІІ разам з сям'ёй. Маюцца старажытныя абразы 17 – 19 стагоддзяў. Вакол царквы ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня. Царква адрамантавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0