Валожын. Сядзіба графа Тышкевіча.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, пл. Свабоды, 17
0
245
12.12.2024
Апісанне
У гістарычным цэнтры горада Валожына знаходзіцца сядзіба графа Тышкевіча, якую ўзвялі ў пачатку 19 стагоддзя. Граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724 – 1815) пабудаваў у цэнтры горада сядзібу і касцёл Святога Юзафа, у якім потым і быў пахаваны.
У склад сядзібы ўваходзіць палац, флігель, аранжарэя, гаспадарчыя будынкі і парк. Будынкі ўзведзены ў стылі класіцызму. У палацы і флігелі знаходзіцца зараз раённая міліцыя. Пейзажны парк захаваўся часткова.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.08814535
Даўгата: 26.52675522
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.12.2024
Валожын. Сядзіба графа Тышкевіча
Калі завітаеце ў раёны горад Валожын каб пабачыць сядзібу графа Тышкевіча, то варта прыехаць на былую гандлёвую плошчу, дзе зараз знаходзіцца каталіцкі касцёл Святога Іосіфа. Тут жа на плшчы ёсць яўрэйская іешыва. На супраць касцёла аўтамабільная пляцоўка, на якой можна пакінуць сваё аўто, паглядзець касцёл са званіцай і накіравацца па вуліцы да сядзібы графа Тышкевіча да якой прайсці пару сот метраў.
У пачатку 19 стагоддзя Тышкевічы на ўзвышаным беразе невялікай рачулкі Валожынкі, пабудавалі сваю сядзібу. Ініцыятарам будаўніцтва быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724 – 1815). Рэзідэнцыя была пабудавана па праекту віленскага архітэктара Аўгуста Касакоўскага. У склад сядзібы ўваходзяць палац, флігель і аранжэрэя. У часы польскай дзяржавы ў міжваенны час у палацы знаходзіліся войскі памежнай аховы Польшчы.
Калі падойдзеце да сядзібы, то з права пабачыце корпус былой аранжарэі, дзе зараз знаходзяцца сацыяльныя аб'екты. З лева за заборам 2 будынкі: з лева – гэты былы флігель, а з права – палац. Каб падыйсці да помнікаў архітэктуры вам трэба прайсці праз шлакбаўм, бо ў будынках зараз размяшчаецца раённая міліцыя і гэта рэжымны аб'ект.
Усе 3 будынкі ўзводзіліся ў адзін час разам з касцёлам Святога Іосіфа. Архітэктурны стыль класіцызм. Флігель і палац прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі. Цэнтральныя часткі маюць мансарды і галоўны ўваход аформлены ў выглядзе чатырохкалоннага порціка. Будынкі ўзведзены на высокім цокальным паверсе. Будынак былой аранжарэі накрыты вальмавым дахам з сферычным купалам у цэнтры. Будынкі маюць сіметрычную кампазіцыю. Каля палаца быў створаны рэгулярны парк, які спускаўся ўніз да ракі Валожынкі. Парк захаваўся часткова.
Каментары
Усяго каментароў: 0