Даўбяні. Царква Праабражэння Гасподняга
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Даўбяні.
Апісанне
У Валожынскім раёне ў мястэчку Даўбяні ёсць мураваная праваслаўная царква Праабражэння Гасподняга. Першы храм у мястэчку ўпамінаецца ў дакументах ў 17 стагоддзі. Новая царква пабудавана ў 19 стагоддзі. Будынак узведзены з бутавага камяня ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы тут быў склад мясцовага калгаса. Пасля развала Савецкага Саюза будынак перадалі вернікам. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.12.2024
Даўбяні. Царква Праабражэння Гасподняга
Каля горада Валожын, як ехаць па трасе з Мінска на Гродна, ёсць вёска Даўбяні з мураванай праваслаўнай царквой на ўскраіне мястэчка. Даўбяні вядомыя з пісьмовых крыніц у складзе Вялікага княства Літоўскага з 17 стагоддзя. У 1614 годзе ўпамінаецца ў дакументах царква. У 1771 годзе па фундацыі памешчыка Гушчы быў узведзены новы драўляны храм. Худчэй за ўсё, што царква гэта належыла ўніятам. З 1866 года была адчынена двухкласная царкоўна – прыхадская школа. У 1896 годзе быў пабудаваны новы мураваны будынак праваслаўнай царквы. У гэты час у гады Расійскай імперыі Даўбяні адносіліся да Віленскай губерніі Ашмянскага павета Валожынскай воласці. Пасля Рыжскага міру з 1921 года па 1939 год пад уладай Польскай дзяржавы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і будынак прыстасавалі пад складское памяшканне мясцовага калгаса.
Пасля развала СССР храм вярнулі вернікам і пачалася рэстаўрацыя. У 1993 годзе царкву асвяцілі.
Храм узведзены па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Пабудаваны з бутавага камяня. Складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і паўкруглая апсіда. Над прытворам знаходзіцца трохярусная вежа – званіца васьмярык над чацвярыком. Трапезная накрыта двухсхільным дахам, а малітоўная зала чатырохсхільным.