Вялае. Руіны сядзібы графа Тышкевіча.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі раён, урочышча Вялое
0
238
13.12.2024
Апісанне
У мястэчку Вялае ў Налібоцкай пушчы знаходзяцца руіны паляўнічай сядзібы графа Тышкевіча.
Спачатку тут пабудавалі ў 19 стагоддзі 2 драўляных палаца, якія згарэлі ў канцы стагоддзя. У 1890-х гадах Бенедыкт Генрых Тышкевіч пабудаваў трохпавярховы каменны палац, руіны якога дайшлі да нашага часу. У гэтым будынку Тышкевіч арганізаваў фоталабараторыю, бо быў вялікім аматарам фатаграфіі. Прыязджаў сюды на сваім уласным аўтамабілі.
Сядзіба моцна была пашкоджана падчас вайны.
Катэгорыі

Крушня

Літаратурны

Гістарычнае

Заалагічны

Гідралагічны

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.9762695
Даўгата: 26.6924888
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.12.2024
Вялае. Сядзіба графа Тышкевіча
У пачатку 19 стагоддзя, калі Тышкевічы пабудавалі вялікі палац і сядзібу ў Валожыне, яны ў Налібоцкай пушчы заснавалі сваю паляўнічую рэзідэнцыю ў Вялым.
У Валожынскім раёне каля вёскі Рудня засталіся руіны былой паляўнічай сядзібы Тышкевічаў. Але нават і гэтыя руіны ўражваюць. Сядзіба Вялае знаходзіца на беразе ракі Іслач у 20 кіламетрах ад Валожына.
У 1840 годзе Бенядзіктам Тышкевічам (1801 – 1866) тут будуеца драўляны палац, а крыху пазней яшчэ адзін драўляныя палац. Будынкі гэтыя згарэлі ў 1890- я гады і Бенядзіктам Генрыхам Тышкевічам (1852 – 1935) будуецца вялікі мураваны будынак у некалькі паверхаў, парэшткі якога захаваліся да нашага часу.
Тышкевіч спачатку жыў у Францыі, а пасля смерці жонкі вырашыў жыць бліжэй да дзікай прыроды ў Налібоцкай пушчы і перабраўся ў сядзібу ў Вялае. У будынку ён наладзіў фоталабараторыю і вельмі любіў фатаграфаваць мясцовых сялян. Затым сядзібай займаецца яго сын Бенядзікт Ян Тышкевіч, які быў вялікім аматарам палявання. У гэты час у сядзібе ствараецца вялізны звярынец на 400 гектараў. У Тышкевічаў быў свой прыватны аўтамабіль, адзін з першых на Беларусі, і сюды ў Вялае яны прыязжалі на сваім аўто.
У часы Першай сусветнай вайны сядзіба моцна была пашкоджана і разрабавана. За польскім часам улады аднавілі звярынец. У гады Вялікай Айчыннай вайны згарэў мураваны шматпавярховы будынак, які і дагэтуль знаходзіцца ў руінах.
Некалькі год таму ў Мінску была арганізавана фотавыстава Бенядзікта Тышкевіча.
Побач з сядзібай Тышкевічаў знаходзіцца былы санаторый, які зачынілі пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Каментары
Усяго каментароў: 0