Знай свой край

Знай свой край

Валожын. Іешыва

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, вул. Кірава, 2 Б

0

243

13.12.2024

Апісанне

У 19 стагоддзі – пачатку 20 стагоддзя значную частку насельніцтва складалі ў Валожыне яўрэі. У 1803 годзе ў горадзе была адкрыта іешыва, дзе рыхтавалі на равінаў. Іешыва працавала да 1939 года. Заснавальнікам гэтай установы з'яўляецца Хаім Валажынер, які быў адным з самых аўтарытэтных равінаў у свеце. Выпускнікамі валожынскай іешывы з'яўляюцца шматлікія рэлігійныя і грамадскія дзеячы, пісьменнікі і паэты. Будынак іешывы мураваны аднапавярховы. У апошнія гады адрамантаваны і тут створана невялікая экспазіцыя. Каб патрапіць у будынак неабходна звязацца з раённым краязнаўчым музеем

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.09112807
Даўгата: 26.52822507

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.12.2024

Валожын. Іешыва

У гістарычным цэнтры Валожына на былой гандлёвай плошчы, а зараз гэта месца называецца Плошчай Свабоды, можна прыпаркаваць сваю машыну каля каталіцкага касцёла Святога Іосіфа. Пяройдзеце праз дарогу і праз 100 метраў вы прыйдзеце да іешывы.

У іўдаізме іешывай называецца тая ўстанова, дзе рыхтуюць на равінаў. Заснавальнікам іешывы ў Валожыне з'яўляецца Хаім Валажынер (1749 – 1821) – адзін з вучняў Віленскага гаона і адзін з самых вядомых равінаў свайго часу.

 Іешыва была адчынена ў 1803 годзе, а па іншым звесткам у 1806. У перыяд найбольшага росквіту навучальнай устновы тут налічвалася больш за 400 вучняў. У 1896 годзе па загаду царскіх улад іешыва афіцыйна была зачынена, але практычна працягвала працаваць да гітлераўскай акупацыі 1939 года. У Валожынскай іешыве навучаліся шматлікія вядомыя равіны, пісьменнікі і паэты, грамадскія і палітычныя дзеячы.

 Сярод выпускнікоў у першую чаргу можна назваць пісьменніка Мендзеле Мойхер – Сфорым (1836 – 1917); паэта і празаіка Хаіма Бяліка (1873 – 1934); кіраўніка адраджэння іўрыта Элізер Бен – Іегуду (1858 – 1922).

У апошнія гады ў будынку былой іешывы была створана музейная экспазіцыя, якая пакуль дзейнічае на грамадскіх пачатках. Каб патрапіць у іешыву вам трэба звярнуцца ў раённы краязнаўчы музей.

Некалькі год таму ў гонар іешывы ў Беларусі была выдадзена памятная срэбная манета.

Калі прайсці за іешыву некалькі сот метраў, то вы прыйдзіце на яўрэйскія могілкі.

Каментары

Усяго каментароў: 0