Знай свой край

Знай свой край

в. Сунаі. Сядзіба Наркевічаў-Ёдка "Пукава".

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобласць, Капыльскі раён, Сунаі.

0

331

24.10.2024

Апісанне

У Капыльскім раёне, у вёсцы Сунаі, захаваліся рэшткі сядзібнага дома з незвычайнай назвай Пукава. Мястэчка вядома з 17-га стагоддзя, і спачатку належала князю Друцкаму-Любецкаму. Наступнымі ўладальнікамі былі Наркевіч-Ёдкі, якія пабудавалі сядзібны дом у 19 стагоддзі. Да нашага часу часткова захаваліся сядзіба і парк.

Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1846 г. У ім захоўвалася вялікая антыкварная бібліятэка, прадметы мастацтва: сталовыя прыборы, бронзавыя дэкаратыўныя скульптуры. У 1920г. маёнтак нацыяналізавалі, большасць будынкаў прыйшло ў заняпад.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Батанічны

Батанічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.21859322
Даўгата: 27.38258065

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.10.2024

в Сунаі. Сядзіба Наркевічаў-Ёдка "Пукава".

У Беларусі захавалася некалькі сотняў старажытных сядзіб. Адна з самых незвычайных знаходзіцца ў вёсцы Сунаі (былое Пукава).

Калі ехаць з Мінска ў Слуцк па дарозе Р23, то ў вёсцы Шышчыцы на скрыжаванні з дарогай Р91 трэба павярнуць направа на Нясвіж. Праз 14 кіламетраў вы дабярэцеся да вёскі Сунаі, якая будзе знаходзіцца справа ад дарогі, і вам трэба павярнуць налева, дзе знаходзіцца былая сядзіба "Пукава". Як толькі звярнеце, злева ўбачыце незвычайны будынак з калонамі, і многія думаюць, што гэта былы сядзібны палац. Але гэта гаспадарчая пабудова, мясцовыя жыхары называюць яе лазняй. Ёсць версіі, што тут быў паркавы павільён. У гэтым будынку турысты звычайна ладзяць фотасесіі. Побач з будынкам стаіць разбіты цагляны плот, упрыгожаны россыпам дробных камянёў.


Пасёлак Пукава вядомы з 17 стагоддзя і спачатку належаў князям Друцкім-Любецкім. А пазней новымі ўладальнікамі сталі Наркевічы-Ёдкі, якія пабудавалі тут сваю сядзібу ў 19 стагоддзі. З цягам часу быў створаны цэлы палацава-паркавы архітэктурны комплекс. На сённяшні дзень, нажаль, сядзібны будынак і гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца не ў лепшым стане. Парк часткова захаваўся.

Пасля агляду лазні варта праехаць яшчэ крыху і ўбачыць мноства гаспадарчых пабудоў у парку.

Каментары

Усяго каментароў: 0