Знай свой край

Знай свой край

Сакаўшчына. Царква Святога прарока Іллі.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Сакаўшчына.

0

225

15.12.2024

Апісанне

У мястэчку Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці на мясцовых могілках узведзены праваслаўны храм у традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Царква пабудавана ў 19 стагоддзі і асвечана ў гонар святога прарока Іллі. Складаецца з трох частак: бабінец, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам вежа-званіца васьмярык над чацверыком.

У савецкія часы храм зачынілі. Пасля развалу СССР будынак адрамантавалі. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.10504526
Даўгата: 26.38926359

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.12.2024

Сакаўшчына. Царква Святога прарока Іллі

Калі будзеце ехаць з Валожына ў мястэчка Вішнева, то прыедзеце да вадасховішча на раке Заходняя Бярэзіна. Як праедзеце дамбу, то з права звярніце ўвагу, ёсць абсталяваны пясчаны пляж. Можна спыніца, скупаца адпачыць і ехаць далей.

 У мястэчку Сакаўшчына ёсць драўляная праваслаўная царква 19 стагоддзя. Каб да яе даехаць, то як праедзеце дамбу і пляж, то першая вуліца паварот на лева і метраў праз 500 будуць могілкі мясцовыя ў сасновым бару.

Першая царква праваслаўная ўпамінаеца ў Сакаўшчыне ў 17 стагоддзі. Потым яна перайшла да ўніяцкіх вернікаў. На тым месцы, дзе зараз Ільінская царква знаходзяцца могілкі, якія вядомыя тут з часоў Вялікага княства Літоўскага. Каля 1760 года на гэтых могілках была пабудавана драўляная царква за сродкі мясцовага прыхаджаніна.

 Па хадатайствам сялян бліжэйшых вёсак быў выдадзены загад Літоўскай Духоўнай Кансісторыі ад 1875 года з дазволам новай царквы на могілках, якая была пабудавана за сродкі прыхаджан мясцовых вёсак. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі ў 1960 – я гады. З развалам Савецкага Саюза храм вярнулі вернікам і пачаўся рамонт будынка. Захаваліся да нашага часу старажытныя званы ў царкве.

 Будынак узведзены з драўляных брусоў у традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з трох частак: прытвор са званіцай, малітоўная зала і пяцігранная апсіда

Каментары

Усяго каментароў: 0