Івянец. Парэшткi сядзібы Плевака.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., г. Івянец, вул. Прамысловая, 31

Апісанне

За сваю гісторыю невялікі гарадок Івянец Валожынскага раёна меў розных уласнікаў і гаспадароў. З пачатку 19 стагоддзя прадстаўнікі роду Плевака пабудавалі на ўскраіне мястэчка сваю сядзібу. Гаспадарскі дом быў узведзены на беразе ракі Волма.

Будынак быў аднапавярховы мураваны з высокім цокальным паверхам. Былі таксама парк і гаспадарчыя пабудовы. У 20 стагоддзі сядзіба моцна пацярпела і гаспадарскі палац зараз знаходзіцца ў руінах.
Амбар і стайня адрэстаўраваны і з'яўляюцца філіялам «Івянецкага музея традыцыйнай культуры».

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Застаняцеся на ноч?

Гатэлі, кватэры і дамы для паездкі па Беларусі. Выберыце сэрвіс і паглядзіце даступныя варыянты.

Островок

Реклама. ООО «Бронирование гостиниц». ИНН 7703389880

Браніраванне на сайце сэрвісу. Мы можам атрымаць камісію.

Пра сэрвісы

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.12.2024

Івянец. Сядзіба Плевака.

Мястэчка Івянец вядомае з 14 стагоддзя. Спачатку было ўласнасцю Вялікага князя Літоўскага Вітаўта, потым належыла ўнуку князя Альгерда, а ў 16 – 18 стагоддзях Салагубам.


 З 1808 года гаспадарамі тут быў род Плевака, якія пабудавалі сядзібу на беразе ракі Волма. Сядзіба пабудавана на высокай тэрасе і складалася з некалькіх будынкаў і парка: невялікі сядзібны гаспадарскі дом, капліца, піларама і гаспадарчыя будынкі.


Сядзібны дом быў размешчаны ў глыбіні парку. Будынак быў аднапавярховы з чырвонай цэглы на высокім цокальным падмурку з бутавага камяня. Было дзве веранды. У цэнтры, з боку галоўнага фасада, засцеклёная веранда з двустворчатай дзвер'ю. Адзін з фасадаў будынка выходзіў да ракі. На тарцэ дома была вітая лесвіца, якая вяла на мансарду. Каля сядзібы быў невялікі парк 70 на 70 метраў. 


Будынак гаспадарскі быў моцна пашкоджаны ў 20 стагоддзі і зараз ад яго засталіся толькі руіны. Пару гаспадарчых будынкаў – гэта амбар і стайня, адрэстаўраваныя ў апошнія гады, і зараз гэта працуе як філіял мясцовага музея пад назвай «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Каментары