Валожын. Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, вул. Савецкая, 70
0
243
12.12.2024
Апісанне
У саммым цэнтры невялікага раёнага гарадка Валожына знаходзіца некалькі помнікаў архітэктуры на былой гандлёвай плошчы, якая зараз называецца Плошчай Свабоды. Калі праехаць праз плошчу па вуліцы Савецкай, то вы з права каля дарогі на пагорку пабачыце драўляную царкву Роўнаапостальных Канстанціна і Алены. Храм узведзены ў 19 стагоддзі і складаецца з 4 асноўных частак. Унутры храма светлавы барабан мае каляровыя роспісы. На супраць царквы знаходзіцца дом, дзе жыў беларускі паэт і этнограф Стары Улас (1865 – 1939). На доме ўсталявана памятная шыльда.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.09304093
Даўгата: 26.51976002
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.12.2024
Валожын. Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены
У горадзе Валожыне на цэнтральнай вуліцы Савецкай узвышаеца драўляная царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены.
Першая драўляная царква ў Валожыне будуецца яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага ў 17 стагоддзі і ў сярэдзіне 18 стагоддзя яе святар Антоній Адамовіч звяртаўся да ўладаў аб рамонце, або ўзвядзенні новага храма. Дазвол на будаўніцва быў атрыманы, але ўзвядзенне новага храма расцягнуўся на доўгі час. Сітуацыя змянілася пасля падаўлення анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў 1855 годзе на сродкі прыхаджан, графа Тышкевіча і дзяржавы і завершана летам 1866 года. Асвяціў царкву епіскап Ковенскі Аляксандр. З 1875 года пры храме працавала багадзельня, а з 1883 года была адчынена царкоўна – прыхадская школа.
Храм драўляны, пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства ў рэтраспектыўна – рускім стылі. У плане будынак крыжападобны, складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўны зал і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца, якая завершана шатром з цыбулінай. Над сяродкрыжжам царквы надбудаваны васьмігранны светлавы барабан, які завершаны шатром і цыбулінай. З лева ад царквы невялікі цёплы храм, які прамавугольны ў плане будынак.
На супраць царквы па вуліцы Савецкай знаходзіцца аднапавярховы драўляны дом у якім жыў і працаваў беларускі паэт Стары Улас (1865 – 1939). На доме ўсталявана памятная шыльда
Каментары
Усяго каментароў: 0