Валожын. Касцёл Святога Юзафа.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, плошча Свабоды, 2.
0
301
02.09.2024
Апісанне
Уладальнікі маёнтка ў Валожыне магнаты Тышкевічы пабудавалі ў цэнтры гарадка на самым узвышшы, як гарадскую дамінанту велічны мураваны касцёл Святога Юзафа ў 1816 годзе ў стылі класіцызму. Касцёл уяўляе з сябе паменшаную копію старажытнага антычнага храма. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.089739
Даўгата: 26.52791981
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.09.2024
Валожын. Касцёл Святога Юзафа.
Валожын старажытнае мястэчка і першы драўляны касцёл тут пабудавалі Слушкі у 17 стагоддзі ў стылі барока. Разам з касцёлам будуецца і каталіцкі кляштар бернардзінцаў. Пабудовы былі знішчаны пажарам у 1815 годзе. А ўжо ў 1816 – м годзе граф Тышкевіч будуе новы касцёл у стылі класіцызму , які назвалі ў гонар Святога Юзафа. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1864 годзе касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву. Храм з сябе ўяўляе манументальны цагляны прамавугольны ў плане будынак, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад арынціраваны на былую гандлёвую плошчу, зараз плошча Свабоды. На галоўным фасадзе знаходзіцца порцік дарычнага ордэра з шасцю калонамі, якія ўсталяваныя на кубічныя цокалі. Завяршае галоўны фасад трохвугольны франтон. Маецца таксама чатыры нішы, якія завершаны конхамі, дзе раней былі скульптуры евангелістаў. У крыпце касцёла былі пахаваныя прадстаўнікі роду Тышкевічаў. Каля касцёла з права пабудавана мураваная званіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0