Знай свой край

Знай свой край

Валожын. Краязнаўчы музей

Музей

Музей

Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, вул. М. Горкага, 9

0

246

12.12.2024

Апісанне

У Валожыне на ўскрайку горада па вуліцы М. Горкага ёсць раённы краязнаўчы музей. Музей створаны адносна нядаўна і тут збіраюцца экспанаты з усяго раёна. Напрыклад тут ёсць экспанаты з замка ў Лоску, старажытныя кнігі і дакументы. Гасцей зацікавіць і сам будынак музея, які быў пабудаваны за польскім часам стагоддзе таму для гарадскога старасты. Будынак мураваны з мансардай. Прамавугольны ў плане, узведзены з цэглы і камня.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.0900869
Даўгата: 26.51432669

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.12.2024

Валожын. Краязнаўчы музей.

«Валожынскі краяўнаўчы музей» знаходзіцца ў далечыні ад гістарычнага цэнтра на вуліцы М. Горкага. Музей адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 2006 годзе. Плошча экспазіцыі складае 282 метра квадратных і налічвае каля 8 тысяч экспанатаў. У экспазіцыі прадстаўлены археалагічныя знаходкі з замка ў Лоску, старажытныя кнігі і дакументы, нумізматычная калекцыя і многае іншае.


Сам музей знаходзіцца ў старажытным прыгожым будынку, які быў пабудаваны сто год таму, калі Валожын уваходзіў у склад Польскай дзяржавы. У тыя гады на ўскраіне горада па вуліцы Горкага пачалі будаваць дабротныя дамы для дзяржаўных служачых і ўвесь гэты раён атрымаў назву «Дамкі». Сярод пабудоў быў паліцэйскі ўчастак, турма, дом для гарадскога старасты і іншыя.


Музей знаходзіццца ў будынку гарадскога старасты. У будынку было 3 уваходных дзвярэй, а таўшчыня сцен сягае аднаго метра. З вуліцы Горкага ўваход прызначаўся для прыёма гасцей і наведвальнікі траплялі адразу ў вялікую залу, якая складалася з 3 частак. Кожная частка ў залі падзялялася ад іншай раздвіжнымі дзвярамі, якія былі аздоблены ўзорамі. На першым паверсе таксама былі памяшканні кухні, сталовай і пакой для прыслугі. На другі паверх, дзе пабудавана мансарда, вяла вітая драўляная лесвіца. Тут знаходзіліся пакоі для адпачынку.

А пад домам было вялікае падвальнае памяшканне з сістэмай вентыляцыі для захоўвання прадуктаў харчавання.

На сённяшні дзень інтэр'ер значна зменены. У музеі можна набыць сувеніры.

Каментары

Усяго каментароў: 0