Валожын. Капліца Узнясення Гасподняга
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Валожын, завулак Сахарава, 5
0
246
14.12.2024
Апісанне
У прыгагарадзе горада Валожына, як праедзеце вёску Капусціна, з правага боку вы пабачыце на пагорку высокую праваслаўную мураваную капліцу ў гонар Узнясення Гасподняга. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі па фундацыі графа Тышкевіча на мясцовых могілках. Спачатку капліца належыла каталіцкім вернікам, а потым была перададзена праваслаўным. Храм складаецца з двух асноўных частак: прытвор з вежай – званіцай і малітоўнай залай. У апошнія гады ў будынку праведзены рамонт і над капліцай былі ўзведзены пазалочаныя купала
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.07433015
Даўгата: 26.54939306
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.12.2024
Валожын. Капліца Узнясення Гасподняга
Пры набліжэнні да горада Валожына з боку МІнска ў самым прыгарадзе, знаходзяцца старажытныя могілкі. Тут на пагорку ўзвышаецца высокі мураваны праваслаўны храм Узнясення Гасподняга. Будынак узведзены ў 1850 годзе па фундацыі графа Тышкевіча.
Род Тышкевічаў быў вельмі заможны і ўплывовы ў тыя часы. Гэта беларускія магнаты, якія мелі ў Валожынскім краі вялікія зямельныя ўладанні. У самім Валожыне пабудавалі ў 19 стагоддзі сваю рэзідэнцыю з палацам і касцёлам, якія захаваліся да нашага часу. Тышкевічы рабілі вельмі шмат для самога горада Валожына і гэтага краю. Капліца будавалася першапачаткова, як каталіцкі храм, які праз некалькі год перадалі праваслаўным вернікам. Капліца належыла каталіцкаму ордэну бернардзінцаў.
Будынак пабудаваны кампактна ў спрошчаных формах. Капліца ў плане прамавугольны аб'ём, які накрыты вальмавым дахам. Над прытворам узведзена трохярусная вежа званіца васьмярык над чацвярыком, якая завершана пазалочаным купалам з цыбулінай. Першапачаткова вежа была двухярусная са шпілем. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны васьмігранны барабан з пазалочаным купалам і цыбулінай. Будынак узведзены з элементамі класіцызму і неабарока. Над парталам размешчаны дэкор і крыж у выглядзе барэльефа. Царква ў апошнія гады была адрамантавана і перабудавана. Усталяваныя пазалочаныя купала з цыбулінамі, што надала будынку і рысы псеўда – рускага стылю
Каментары
Усяго каментароў: 0