Знай свой край

Знай свой край

Нясвіж. Парк і сядзіба Альба

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Несвіжскій район, Альба.

0

111

30.01.2025

Апісанне

У Нясвіжы ёсць палац – рэзідэнцыя магнатаў Радзівілаў. Цікавы гістарычны цэнтр з ратушай. І мала хто ведае, што на ўскрайку горада ёсць парк амаль 100 гектараў і гаспадарчыя пабудовы загараднай сядзібы Радзівілаў. Заснавана Альба была яшчэ ў 16 стагоддзі Радзівіламі. Росквіт прыйшоўся на 18 стагоддзе на перыяд Пане Каханку, які ў Альбе ў 1784 годзе прыймаў караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да нашага часу захаваўся парк з сажалкамі і воднымі каналамі і бровар з гаспадарчымі будынкамі.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.20360639
Даўгата: 26.639514

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.01.2025

Нясвіж. Парк і сядзіба Альба.

На ускрайку горада Несвіжа ёсць мястэчка Альба. Сюды мала хто прыязжае і мала хто чуў пра такую мясціну. А вельмі шкада, бо тут быў адзін з маёнткаў магнатаў Радзівілаў і да нашага часу захаваўся агромны парк з сажалкамі і воднымі каналамі.


 Альба з канца 16 стагоддзя лічылася загараднай рэзідэнцыяй Радзівілаў. Першы драўляны палац тут быў пабудаваны ў 16 стагоддзі і належыў Мікалаю Радзівілу Сіротке (1549 – 1616). Потым з цягам часу будынкі мяняліся па тыпу пабудовы і па стылю эпохі. Па інвентару 1636 года ў сядзібу ўваходзілі палац з пакоямі, бровар, флігель – кухня, сыраварня і пякарня. У тыя часы сядзіба была пабудавана ў стылі рэнесансу.


У 18 стагоддзі быў створаны вялізны парк з сажалкамі і воднымі каналамі, галандская ферма, псарня, фазанарый, вялізны звярынец. Быў узведзены мураваны «Эрмітаж» і мураваны двухпавярховы палац. У архітэктурна – паркавы ансамбль уваходзіла некалькі «італьянскіх» паркаў у стылі французскага класіцызму. Памяшканні князя былі ўзведзены з «прускага муру» і там было 5 пакояў і вялікая зала, якія аздаблялі палатняныя шпалеры. Сярод парка быў звярынец у цэнтры якога была альтанка – купальная ратонда і ад яе разыходзілася восем алей.


 У 1778 годзе прыдворныя архітэктары Караля Станіслава Радзівіла з удзелам італьянскіх архітэктараў зрабілі рэканструкцыю Альбы. Была створана водная сістэма з васьмі каналаў. Утвораны круглы востраў замест звярынца. Цікавай асаблівасцю была ідылічная вёска з 180 хат. Вакол вёскі быў пейзажна – рэгулярны парк. Караль Станіслаў Радзівіл, вядомы ў народзе, як «Пане Каханку» (1734 - 1790), любіў бываць у гэтай вёсцы разам з беларускімі сялянамі і пры гэтым сам апранаў сялянскую кашулю і размаўляў з сялянамі на беларускай мове.


У 1784 годзе Пане Каханку з вялікім размахам і ўрачыстасцю прымаў у Альбе караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У парку была аранжарэя, альтанкі, цяпліцы. Мелася нават фабрыка па вытворчасці персідскіх паясоў – персіярня!


Альба вельмі моцна пацярпела ў час вайны 1812 года і паступова сядзіба прыйшла ў заняпад. Адраджэнне пачалося напрыканцы 19 стагоддзя. Да нашага часу захаваўся мураваны бровар і яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў. Парк з'яўляецца адным з самых вялікіх паркаў на Беларусі. У парку захаваліся векавыя дубы.

Каментары

Усяго каментароў: 0