Вярховічы. Сядзіба Ротаў
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Вярховічы.
0
219
22.12.2024
Апісанне
Мястэчка Вярховічы Камянецкага раёна вядомыя з 16 стагоддзя. Маёнтак у Вярховічах у розныя часы належыў розным гаспадарам і ў тым ліку Копацям і Войнам. З 19 стагоддзя і да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе гаспадарамі тутэйшай сядзібы былі прадстаўнікі шляхецкай фаміліі Рот. Акрамя гаспадарскага дома быў парк і гаспадчыя будынкі. Да нашага часу захаваўся парк з прудам і мураваныя будынкі бровару і склада. Будынак склада трохпавярховы з бутавага камяня і цэглы. На мясцовых могілках ёсць пахаванні Ротаў.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.473138
Даўгата: 23.50238843
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.12.2024
Вярховічы. Сядзіба Ротаў
Невялікае мястэчка Вярховічы ў Камянецкім раёне вядзе сваю гісторыю з 16 стагоддзя. У тыя часы гэты край належыў роду Копацяў. Тут быў іх маёнтак у часы Вялікага Княства Літоўскага з якога Васіль Копаць выстаўляў у час вайны коней для войска. Затым гэта былі ўладанні роду Войнаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе маёнтак у складзе Расійскай імперыі.
У 19 стагоддзі Вярхівічы становяцца цэнтрам воласці Брэсцкага уезда Гродзенскай губерніі. У гэты перыяд гаспадарамі маёнтка становяцца Роты. Ім належыла сядзіба ўжо да 1939 года. Роты актыўна займаліся ня толькі пытаннямі сваёй сядзібы, але і гаспадаркай і праблемамі самога мястэчка. З 1878 года Іван Рот стварыў у сядзібе ферму па развядзенні буйной рагатай жывёлы. Прымаў удзел на розных выставах і жывёла з маёнтку неаднойчы адзначалася медалямі і ўзнагародамі. Быў пабудаваны півавараны завод і бровар (вінакураны). Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы. Пасля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе маёмасць маёнтка была канфіскавана – гэта 20 двароў, дзе было каля 100 чалавек і быў арганізаваны калгас «Парыжская камуна».
Ад былога маёнтка да нашага часу застаўся панскі парк з прудам і гаспадарчыя мураваныя будынкі бровару і трохпавярховы каменны будынак склада. Будынкі дагэтуль выкарыстоўваююца ў гаспадарчых мэтах.
Каментары
Усяго каментароў: 0