Сухадол. Царква Святой Варвары
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Сухадол.
0
174
29.12.2024
Апісанне
На мяжы з Польшчай Камянецкага раёна ёсць мястэчка Сухадол. Архітэктурнай дамінантай мястэчка з'яўляецца мураваная царква Святой Варвары. Храм узведзены ў 19 стагоддзі за сродкі мясцовых сялянаў. Па некаторым дадзеным гэты храм перабудавалі з даўнейшага храма. Будынак узведзены з камення. А затым атынкаваны. Складаецца з трох асноўных частак. Над прытворам вежа – званіца. Асвячоны быў у 19 стагоддзі ў гонар Святога Іосіфа. У савецкія часы святыня была зачынена. У 1992 годзе праведзены рамонт і царква зноў адчыніла свае дзверы, але пад назвай Святой Варвары.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.45452565
Даўгата: 23.41169559
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.12.2024
Сухадол. Царква Святой Варвары
Мястэчка Сухадол вядомае з 16 стагоддзя і знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Польшчай. Спачатку ў часы Вялікага Княства Літоўскага мясцовы маёнтак належыў Станіславу Сухадольскаму і ўваходзіла ў склад Брэсцкага павета Брэсцкага ваяводства. У часы Расійскай імперыі гэта быў Брэсцкі ўезд Гродзенскай губерніі.
У 1869 годзе ў Сухадоле была пабудавана мураваная царква за сродкі мясцовага заможнага селяніна Іуліяна Іванавіча Дубяга, які вярнуўся з заробкаў з Злучаных Штатаў Амерыкі.
Спачатку на тым месцы, дзе пабудавалі храм, знаходзілася мясцовая карчма. І сітуацыя ў мястэчку дайшла да таго, што мясцовыя мужчыны ўвесь свой заробак прапівалі ў гэтай карчме. І аднойчы ўначы мясцовыя жанчыны падпалілі карчму. Прыехаў гаспадар карчмы з суседняга мястэчка і пачаў завозіць новыя будаўнічыя матэрыялы, каб карчму адбудаваць, на што яму мясцовыя жынчыны адказалі, што і гэту карчму яны спаляць, але, на гэты раз разам з гаспадаром. Пасля гэтага карчмар з'ехаў з Сухадола.
На царкву збіралі таксама сродкі і аднавяскоўцы і храм асвяцілі ў гонар Святога Іосіфа. Царква была пабудавана ў гонар выратавання ад тэрарыста імператара Аляксандра ІІ на якога 4 красавіка 1866 года адбыўся замах.
Царква па архітэктуры вельмі падобна на мураваныя храмы 17 – 18 стагоддзяў. Царква пабудавана з камення і потым атынкавана. Будынак складаецца з асноўных 3 частак: прытвор, асноўны а'ём малітоўнай залы і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца. Царква накрыта двухсхільным дахам. У інтэр'еры ёсць хоры з драўлянай разной агароджай. Маецца аднаярусны драўляны іканастас. У савецкія часы царква была зачынена і пасля рамонту асвечана ў 1992 годзе ў гонар Святой Варвары.
Каментары
Усяго каментароў: 0