Войская. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Войскае.
0
217
22.12.2024
Апісанне
У невялікім мястэчку Войскае Камянецкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі за грошы мясцовай шляхты і прыхаджан. Першапачаткова царква належыла ўніятам, а ў 19 стагоддзі перайшла да праваслаўных вернікаў. Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. За царквой знаходзяцца старыя пахаванні святароў. Перад царковой двухярусная вежа – брама. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.40871637
Даўгата: 23.62719229
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.12.2024
Войская. Царква Святой Троіцы
Паміж гарадком Высокім і раёным цэнтрам Камянец ёсць мястэчка Войскае. У гэтым мястэчку на ўскрайку паселішча пабудавана драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага недзе ў 1773 годзе. Фундатарамі былі прадстаўнікі роду Бухавецкіх, сродкі збіралі і прыхаджане. Святаром у той час быў Лука Куніцкі. У той перыяд царква належыла ўніяцкім вернікам. У 19 стагоддзі пасля забароны ўніяцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі царкву перадалі праваслаўным.
Напрыканцы 19 стагоддзя прыход налічваў каля 2 тысяч чалавек з 7 бліжэйшых вёсак. Царква пабудавана ў традыцыях беларускага народнага дойлідства з рысамі барока. Храм у плане ўяўляе з сябе прамавугольны выцягнуты зруб да якога прыбудавана трохгранная апсіда. Будынак накрыты двухсхільным дахам, які быў раней пакрыты гонтам. Яшчэ некалькі год таму на даху размяшчалася барочная ярусная вежа, якую нядаўна замянілі на цыбуліну. Да галоўнага фасада прыбудаваны прамавугольны прытвор. У інтэр'еры захаваўся іканастас 19 стагоддзя. У 19 стагоддзі перад царквой пабудавана мураваная двухярусная брама – званіца. Вакол царквы ўзведзены з бутавага камяня забор. Некалькі год таму ў царкве праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0