Шастакова. Сядзіба Траўгутаў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Шастакова.
Апісанне
У мястэчку Шастакова нарадзіўся грамадскі і палітычны дзеяч Рамуальд Траўгут (1826 – 1864). Маёнтак належыў у 19 стагоддзі роду Гофмейсцераў, а ў пачатку 20 стагоддзя да 1939 года роду Сцялецкіх. У гады Польскай дзяржавы быў усталяваны першы памятны знак Р. Траўгуту. Гаспадарскі дом быў драўляны аднапавярховы. Да нашага часу захаваліся падмуркі будынка і пейзажны парк 6 гектараў. У 1988 годзе пастаўлены новы помнік Р. Траўгуту. У мястэчку была праваслаўная царква, ад якой засталіся толькі падмуркі, каля якіх усталяваны праваслаўны крыж.
Катэгорыі

Літаратурны

Крушня

Батанічны

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.12.2024
Шастакова. Сядзіба Траўгутаў
Паміж горадам Высокае і раёным цэнтрам Камянец знаходзіцца невялікая вёска Шастакова. Калісці ў гэтым мястэчку быў фальварак, дзе нарадзіўся рэвалюцыянер Рамуальд Траўгут.
У самым пачатку 19 стагоддзя маёнтак Шастакова належыла Паўлу Гофмейсцеру. Арандаваў маёнтак небагаты шляхціч Людвіг Траўгут, які быў жанаты на Алаізе Блоцкай. У іх сям'і 4 студзеня 1826 года нарадзіўся сын Рамуальд.
Па спадчыне Шастакова перайшло ад Паўла Гофмейсцера да яго сына Апалінарыя, які вучыўся ў Берліне ва ўніверсітэце і там далучыўся да польскай патрыятычнай арганізацыі і прымаў удзел у арганізацыі загавара ў 1840 – х гадах за што быў арыштаваны і сослан, а перад гэтым быў у Вільні прывязаны да ганебнага слупа. Гадоў праз 10 Апалінарый вярнуўся ў маёнтак і пачаў займацца гаспадаркай і асветай. Адчыніў школу для вясковых дзяцей. У час паўстання 1863 – 1864 гадаў Апалінарый стаў кіраўніком паўстанцкіх сіл на Брэсчыне. Падтрымліваў сувязі з Р. Траўгутам, якога ведаў з маленства. Паўторна арыштаваны ў 1864 годзе і сасланы на катаргу, дзе і памёр. У міжваенны перыяд да 1939 года маёнтак належыў Сцялецкім.
Сам будынак гаспадарскі быў невялікі ў плане падоўжаны прамавугольнік драўляны дом у традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Уваход быў аформлены ў выглядзе крыльца з казырком на 2 слупах. Побач быў невялікі пейзажны парк каля 6 гектараў, які захаваўся да нашага часу. У перыяд Польскай дзяржавы ў 1920 – х гадах перад домам у парку быў усталяваны памятны валун у гонар Рамуальда Траўгута.
У 1988 годзе на тэрыторыі былога маёнтка быў усталяваны новы памятны знак. Р. Траўгут (1826 - 1864) - генерал, рэвалюцыянер, адзін з кіраўніклў анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў.