Знай свой край

Знай свой край

Вярховічы. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Вярховічы.

0

241

22.12.2024

Апісанне

У мястэчку Вярховічы Камянецкага раёна ёсць праваслаўная драўляная царква Святога Мікалая. Першапачаткова храм будаваўся у пачатку 19 стагоддзя і быў каталіцкі касцёлам, які перадалі потым пад царкву. Будынак царквы згарэў і пабудавалі новы храм ў часы Польскай дзяржавы, як касцёл. Пасля вайны будынак перадалі пад царкву праваслаўную. Храм аднанефны з вежай над прытворам. Праведзены рамонт пасля распаду СССР. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.47029505
Даўгата: 23.51078911

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.12.2024

Вярховічы. Царква Святога Мікалая

У цэнтры мястэчка Вярховічы знаходзіцца царква Святога Мікалая. Храм узведзены ў 1818 годзе на сродкі вядомага беларускага магнатскага рода графа Хадкевіча. Першапачаткова гэта быў каталіцкі касцёл Святой Троіцы, які потым перайшоў да праваслаўных вернікаў.

 У пачатку 17 стагоддзя ў 1615 годзе гаспадар мястэчка Каспар Дзембінскі фундавалі ў Вярховічах першы касцёл. У гэтым касцёле ў 1823 годзе вянчаліся новыя гаспадары мястэчка Караль Рот і Паўліна Высоцкая. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання К. Каліноўскага касцёл перадалі праваслаўным і будынак перабудавалі пад царкву ў 1866 годзе. У 1899 годзе адбыўся пажар і Траецкая царква згарэла і на тым жа месцы пабудаваны новы храм у 1903 годзе. У час Першай сусветнай вайны царква зноў згарэла. І на гэтым месцы ў часы Польскай дзяржавы недзе ў 1933 годзе быў пабудаваны новы касцёл. Будынак узводзіўся па праекту архітэктара з Брэста на сродкі прыхаджан і фудацыі Ротаў.  Асвячэнне новага касцёла прайшло ўрачыста ў прысутнасці гасцей з Пінска і Брэста. Касцёл потым перайшоў да царквы пасля вайны, бо каталікоў амаль не засталося і ксёнз перадаў храм праваслаўным вернікам.

 Будынак драўляны. Да асноўнага зруба прыбудавана шматгранная апсіда і бакавая сакрысція. Над прытворам надбудавана высокая чацверыковая вежа, якая завершана шатром з цыбулінай. Галоўны ўваход аформлены порцікам з 4 калонамі. У апошнія гады ў царкве праведзены рамонт.

На мясцовых могілках ёсць яшчэ адна драўляная праваслаўная царква, якая пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя

Каментары

Усяго каментароў: 0