Стайкі. Сядзіба Лашкевічаў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Стайкі.
0
59
03.02.2025
Апісанне
У мястэчку Стайкі Баранавіцкага раёна ёсць сядзіба, якая стваралася ў 19 і пачатку 20 стагоддзя. Апошнімі гаспадарамі тут быў род Лашкевічаў. Да нашага часу захаваўся будынак палацу, парк і гаспадарчыя пабудовы. Палац мураваны двухпавярховы ў выглядзе сярэднявечнага замка з вежай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў палацы была школа.
У апошнія гады палац выкупіў прыватнік і пачалі рэстаўраваць старадаўні будынак. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў занядбаным стане.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.25769182
Даўгата: 26.18904259
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Стайкі. Сядзіба Лашкевічаў.
У Баранавіцкім раёне ў мястэчку Стайкі захавалася сядзіба роду Лашкевічаў. Стайкі знаходзяцца паміж Баранавічамі і мястэчкам Вольна. Сядзіба складаецца з мураванага палаца, парка і гаспадарчых пабудоў.
Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
У тыя часы прадстаўнік татарскага княжацкага роду Хусейн Малікбаш прадаў маёнтак у Стайках Богушу Аўсянніку. Затым мястэчкам валодаў берасцейскі і кобрынскі стараста, падканцлер Вялікага Княства Літоўскага, Яўстафій Валовіч. У часы Рэчы Паспалітай у 18 стагоддзі належыла роду Лопацей. У 1787 годзе мястэчка набыў стараста карпецкі Тамаш Здань Пушкін. У перыяд Расійскай імперыі ў маёнтку мелася 654 дзесяціны зямлі.
У другой палове 19 стагоддзя мяентак перайшоў да Лашкевічаў. На мяжы 19 – 20 стагоддзяў Лашкевічы перабудавалі стары палац і сядзібу. У той час сядзіба складалася: палац, парк з садам, лядоўня, жылыя флігелі, сыраварня і гаспадарчы двор. Меўся таксама цагельны завод.
У 1911 годзе – маёмасць Адольфа Іосіфавіча, а ў 1914 - Наталлі Грацыянаўны Лашкевіч.
Зараз сядзібу выкупіў прыватны гаспадар і пачалася рэстаўрацыя. Уваход да палацу абмежаваны, бо па перыметру ўсталяваны забор.
Каментары
Усяго каментароў: 0