Баршчэва. Царква Святога Ануфрыя
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Баршчэва.
0
246
21.12.2024
Апісанне
У маленькім мястэчку Баршчэва Камянецкага раёна ёсць мураваная царква Святога Ануфрыя. Храм пабудаваны з бутавага камяня ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызма з элементамі псеўда – рускага стыля. Царкву будавалі на сродкі мясцовай памешчыцы П. Грабоўскай і прыхаджан. Пры царкве была царкоўна – прыхадская школа. Інтэр'ер падзелены на 3 нефа, маюцца хоры і іканастас. Перад храмам узведзена мураваная званіца ў псеўда – рускім стылі. Тэрыторыя царквы агароджана мураваным заборам з бутавага камяня. Царква дзейнічае. Пры царкве была могілкавая капліца Святой Параскевы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.35591797
Даўгата: 23.50888482
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.12.2024
Баршчэва. Царква Святога Ануфрыя
Паміж Высокім і Камянцом ёсць невялікая вёска Баршчава, дзе ў 19 стагоддзі была пабудавана мураваная царква. Храм знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка недалёка ад могілак. Царкву пабудавалі ў 1840 годзе з бутавага камяня на сродкі прыхаджан і графіні мясцовай памешчыцы Пелагеі Грабоўскай.
Прыход напрыканцы 19 стагоддзя складаў 887 мужчын і 887 жанчын з 5 бліжэйшых вёсак. Мелася таксама капліца праваслаўная на мясцовых могілках у гонар Святой Параскевы. Пры царкве існавала праваслаўнае брацтва і царкоўна - прыхадское папячыцельства. Было адчынена 2 царкоўна – прыхадскія школы ў Баршчэва і Хоцінаве, дзе навучалася хлапцоў і дзяўчат 87 чалавек. Пры царкве святароў было двое: сам святар і псаломшчык. Зямлі царкоўнай было 57 дзесяцін. На супраць царквы знаходзіцца двухярусная брама – званіца з цыбулінай. Царква ў плане мае прамавугольнік і накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад аформлены ў выглядзе рызаліта прытвора. Над асноўным аб'ёмам малітоўнай залы ўсталяваны васьмігранны барабан з цыбулінай, да якой прыбудавана апсіда з рызніцамі. Дэкарытыўны прыём аздобы будынка спалучаецца на атынкованых пабеленых частках храма і сцен з натуральнага камяня. Інтэр'ер падзелены драўлянымі слупамі на тры нефы. Над уваходам знаходзяцца хоры. Маецца драўляны разны іканастас. У царкве праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0