Знай свой край

Знай свой край

Паланэчка. Палац Радзівілаў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р., Паланэчка.

0

252

09.10.2024

Апісанне

Мястэчка Паланэчка ў Баранавіцкім раёне вядома сваім палацам і касцёлам. Палац Радзівілаў за сваю гісторыю пабачыў шмат выбітных дзеячоў. Самі Радзівілы Мацей і Канстанцін былі людзмі адукаванымі і неардынарнымі. Да іх у Паланэчку прыязжалі шматлікія госці , сярод якіх мастак Н. Орда, пісьменнікі У. Сыракомля і Д. Фанвізін.

Катэгорыі

Паркавая зона

Паркавая зона

Крушня

Крушня

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.34429695
Даўгата: 26.25834415

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.10.2024

Паланічка. Палац Радзівілаў.

З 15 стагоддзя сяло Паланэчка належала магнатам Гальшанскім. А потым Глябовічам і роду Рудаміна-Дусяцкіх. А з 17-га стагоддзя па 1939 год належала магнатам Радзівілам.


У 18 стагоддзі вёска пачала хутка развівацца дзякуючы намаганням Мацея Радзівіла (1749 – 1800). Мацей быў грамадскім і палітычным дзеячам, паэтам і публіцыстам. У 1777 годзе Радзівілаў наведаў вядомы рускі пісьменнік Дзяніс Фанвізін. Тады ўладальнікам тут быў сын Мацея Канстанцін - палітычны і грамадскі дзеяч, фалькларыст, пры якім быў пабудаваны існуючы палац. Канстанцін Радзівіл шмат зрабіў для развіцця адукацыі і культуры ў Беларусі.

У 1876 годзе Паланэчку наведаў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда. Таксама ў госці да Канстанціна Радзівіла прыязджаў вядомы беларускі і польскі пісьменнік і паэт Уладзіслаў Сыракомля.


Палац Радзівілаў моцна пацярпеў падчас рэвалюцыі і падчас Другой сусьветнай вайны. Ён быў адрамантаваны і ў ім размясцілася сярэдняя школа. Палацава-паркавы архітэктурны ансамбль пабудаваны ў стылі ампір у пачатку XIX стагоддзі. Былі ўзведзены палац, аранжарэя, уязная брама, млын, парк і капліца-пахавальня. Палац знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Каментары

Усяго каментароў: 0