Знай свой край

Знай свой край

Беражное. Сядзіба Алешаў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Нова - Беражное.

0

137

11.01.2025

Апісанне

Мястэчка Беражное Столінскага раёна вядома сваёй сядзібай роду Алешаў, якія тут былі гаспадарамі на працягу некалькіх стагоддзяў. З гэтага роду паходзіць вядомы савецкі пісьменнік Юры Алеша (1899 - 1960), які напісаў вядомую казку «Тры таўсцяка». У самым мястэчку Беражное трэба праехаць у суседнюю невялікую вёску Нова – Беражное, дзе сярод старога парка знаходзіцца мураваны двухпавярховы палац. У канцы 18 стагоддзя быў пабудаваны аднапавярховы палац, які быў знішчаны ў часы Першай сусветнай вайны. Да нашага часу захаваўся парк, палац двухпавярховы і некалькі гаспадарчых будынкаў. Сядзіба знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Крушня

Крушня

Батанічны

Батанічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.01140696
Даўгата: 26.98893559

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Беражное. Сядзіба Алешаў

У Столінскім раёне захавалася радавая сядзіба Алешаў. Каб туды патрапіць трэба паехаць па трасе Столін – Давід – Гарадок да мястэчка Беражное. З самога Беражнога павярнуць на вёску Нова – Беражное і трохі праехаўшы па добрай дарозе з лева пабачыце старажытны парк сярод якога і знаходзіцца мураваны палац Алешаў з гаспадарчымі будынкамі.

 Род Алешаў вядзе свой пачатак ад баярына з валыні Аляксандра, якога празвалі «Алешам». Яго нашчадак Пётр Алеша ў 1508 годзе атрымаў ад князя Фёдара Яраславіча маёнтак ў мястэчку Беражное. Крыху пазней каралева Бона Сфорца ў 1524 годзе падпісала дакумент, які пацвердзіў правы Пятра Алешы на Беражное і яшчэ два мястэчка. Паступова Алешы набывалі новыя землі, маёнткі і ўладанні на працягу 18 – 19 стагоддзяў.

 Дванацатым апошнім уладальнікам Новага і Старага Беражнога быў Цэзарый Антоній Алеша (1820 – 1892), які быў жанаты на Аляксандры Орда. Яны мелі 11 дзяцей. Сыну Канстанціну перайшло Нова – Беражное. Малодшы сын Уладзіслаў Алеша, які валодаў Стара – Беражным, прадаў у 1909 годзе радавую сядзібу Радзівілам.

З гэтага роду паходзіць вядомы савецкі пісьменнік Юрый Карлавіч Алеша (1899 – 1960), якога мы добра ведаем па яго творы «Тры таўсцяка».

 Стары аднапавярховы палац быў пабудаваны на мяжы 18 – 19 стагоддзяў у стылі класіцызму. Будынак быў знішчаны ў час Першай сусветнай вайны. Новы мураваны двухпавярховы палац быў пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя. Гэты будынак дайшоў да нашага часу. Пасля вайны ў палацы былі жылыя кватэры. Зараз будынак знаходзіцца ў занядбаным стане. Вакол палаца знаходзіцца вялікі парк, які быў заложаны ў англійскім стылі.

У Беражным ёсць Дом культуры, дзе пры мясцовай бібліятэцы зроблены невялікі музей з экспазіцыяй. У музеі, дзе сабрана шмат цікавай інфармацыі і экспанатаў  пра маёнтак Алешаў у супрацоўнікаў можна замовіць экскурсію.

Каментары

Усяго каментароў: 0