Трасцяніца. Царква Праабражэння Гасподняга
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Трасцяніца.
0
175
29.12.2024
Апісанне
Мястэчка Трасцяніца Камянецкага раёна вядома з 15 стагоддзя. Праваслаўную царкву ў 19 стагоддзі сюды перанеслі з суседняга мястэчка Высока – Літоўск і асвяцілі ў гонар Праабражэння Гасподняга. Царква ўзведзена ў традыцыях беларускага народнага дойлідства і складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры ёсць іканастас з абразамі 19 стагоддзя. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.32588766
Даўгата: 23.61331268
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.12.2024
Трасцяніца. Царква Праабражэння Гасподняга
Мястэчка Трасцяніца Камянецкага раёна вядома з гістарычных крыніц з 15 стагоддзя і належыла ў тыя часы Сангушкам. Наступнымі гаспадарамі ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі былі Патоцкія. У пачатку 20 стагоддзя маёнтак належыў барону Корфу.
Жыхары мястэчка Трасцяніца ў 1872 годзе набылі ўжо гатовую царкву ў суседнім мястэчку Высока – Літоўск, а там на месцы старой царквы новую пабудавалі. На наступны год у 1873 годзе царкву асвяцілі ў Трасцяніцы ў гонар Праабражэння Гасподняга. Напрыканцы 19 стагоддзя прыхаджан было больш 2 тысяч чалавек з васьмі бліжэйшых вёсак.
Храм узведзены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Складаецца будынак з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана васьмігранная вежа – званіца з шатром і невялікай цыбулінай. Малітоўная зала накрыта двухсхільным дахам з гранёным барабанам і цыбулінай.
У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас, які аздоблены рэззю ў выглядзе вінаграднай лазы. Маюцца абразы 19 стагоддзя: «Божая Маці», «Ісус Хрыстос», Раство Прасвятой Багародзіцы», Глава Іаана Прадцечы» і іншыя. Ёсць таксама 4 званы і царкоўныя металічныя харугві. У жніўні 1886 года царкву наведаў імператар Аляксандр ІІІ з імператрыцай Марыяй Фёдараўнай і цэсарэвічам Мікалаем. З гэтай нагоды ў царкве была ўсталявана памятная дошка, якая захавалася да нашага часу. У гады Першай сусветнай вайны шмат жыхароў мястэчка выехала ў эвакуацыю і былі вывезены многія рэчы х царквы. Пасля вайны частка ўбранства храма было вернута.
Каля царквы знаходзяцца старыя пахаванні святароў 19 – 20 стагоддзяў. У апошнія гады царква адрамантавана.
На вясковых мясцовых могілках была драўляная царква Святога Дзмітрыя, якая не захавалася да нашага часу.
Каментары
Усяго каментароў: 0