Грымяча. Сядзіба Пузынаў
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Грымяча.
Апісанне
У Камянецкім раёне ў мястэчку Грымяча ёсць шляхецкая сядзіба, якая раней належыла вядомаму роду Пузынаў. Напрыканцы 19 стагоддзя тут быў пабудаваны цэлы палацава – паркавы ансамбль. Палац мураваны аднапавярховы і некалькі гаспадарчых будынкаў дайшлі да нашага часу. Побач з палацам знаходзіцца парк некалькі гектараў. На мяжы стагоддзяў гаспадаром сядзібы быў Пузына Юзаф (1878 – 1949) – пісьменнік, паэт і гісторык. Пасля тут была школа. Сядзіба зараз знаходзіцца ў занядбаным стане. Мясцовыя ўлады шукаюць новага гаспадара, які здолее рэсаўраваць помнік гісторыі.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Батанічны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.12.2024
Грымяча. Сядзіба Пузынаў
Недалёка ад мястэчка Воўчын ёсць сядзіба Грымяча, якая раней належыла роду Пузынаў. Першымі гаспадарамі тут былі Ільінічы, Гасеўскія, Сапегі, Чартарыйскія і іншыя.
У пачатку 19 стагоддзя гаспадары тут Віслоцкія – калежскі рэгістратар Люцыян Віслоцкі. Паводле дакументаў у пачатку 19 стагоддзя маёнтку належыла 1568 дзесяцін зямлі і 553 сялян. У другой палове 19 стагоддзя каля мястэчка Грымяча быў пабудаваны сядзібна – паркавы ансамбль, які належыў роду Пузынаў. Першым уладальнікам з Пузынаў быў Юзаф Ігнат Пузына (1800 – 1874), а потым двое яго сыноў Аляксандр і Юзаф Адольф Марцін. Потым належыла сыну Адольфа Юзафу Эдварду. Пузына Юзаф (1878 – 1949) – пісьменнік, паэт і гісторык. Скончыў універсітэт у Швейцарыі. Працаваў у Польшчы ў міністэрстве замежных спраў, а пасля адстаўкі пераехаў жыць у Вялікую Бераставіцу пад Гродна, а сядзібу ў Грымяча перадаў пад школу.
Палац Пузынаў аднапавярховы прамавуголня будынак. Першапачаткова даследчыкі лічаць быў пабудаваны папярэднімі гаспадарамі Віслоцкімі. Будынак узведзены ў стылі класіцызму, накрыты вальмавым дахам. Галоўны ўваход аформлены чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра. Фасад упрыгожвае дэкор у выглядзе вісячых гірлянд і іншых дэкаратыўных элементаў. Фасад палаца, які выходзіць у парк таксама мае сіметрычную кампазіцыю. Палац пабудаваны на высокім цокальным падмурку. У інтэр'еры ёсць вялікі вестыбюль і зал з выхадам у парк. Да нашага часу захавалася вінтавая чыгуначная лесвіца, якая вядзе на мансарду. Побач з палацам знаходзіцца парк некалькі гектараў з гаспадарчымі будынкамі: сыраварня, свіран, ляднік, быў раней і бровар. У пасляваенны час у сядзібе была школа і дзіцячы лагер. А зараз будынкі і парк знаходзяцца ў занядбаным стане.
У 1994 годзе на тэрыторыі сядзібы здымаўся мастацкі фільм «Лето любві» павдле расказа Івана Буніна. У фільме здымалася вядомая беларуская кінаактрыса Стэфанія Станюта.