Індура. Сядзіба Бжастоўскіх–Казлоўскіх.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Індура.
0
36
19.02.2025
Апісанне
У мястэчку Індура ёсць мноства помнікаў архітэктуры і даўніны: каталіцкі касцёл, праваслаўная царква, іўдзейская сінагога, гарадзішча і мноства іншага. За сваю гісторыю гаспадарамі Індуры былі вядомых шляхецкія рады: Радзівілы, Пацы, Агінскія, Масальскія…
Да нашага часу захаваўся мураваны сядзібны дом апошніх уладальнікаў сядзібы Бжастоўскіх і Казлоўскіх. Будынак цагляны, атынкаваны, на высокім цокальным паверсе ў якім маецца падвал. Галоўны ўваход вылучаны рызалітам двухпавярховым з мансардай і трохкутным франтонам. Зараз у будынку знаходзяцца жылыя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.4563667
Даўгата: 23.8791423
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Індура. Сядзіба Бжастоўскіх–Казлоўскіх.
У мястэчку Індура Гродзенскага раёна ёсць мноства помнікаў архітэктуры і даўніны. Паселішча заснавае на невялікай рачулке Індурка.
Гісторыя Індуры вельмі старажытнае аб чым нам сведчыць гарадзішча на ўскрайку мястэчка. У час археалагічных раскопак было выяўлена, што у 11 – 13 стагоддзі на гэтым месцы існаваў феадальны замак, які быў умацаваны земляным валам перад якім быў абарончы роў. У час раскопак былі знойдзены кераміка, зброя, наканечнікі стрэл і многае іншае. Гарадзішча мае статус помніка археалогіі.
Упершыню Індура сустракаецца ў пісьмовых крыніцах у 16 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. У той час тут знаходзіўся маёнтак маршалка Яна Давойнавіча, які заснаваў драўляны Траецкі касцёл у 1522 годзе. Далей у 16 – 17 стагоддзях мястэчка належыла роду Кішкаў, Радзівілаў, Пацаў, Валовічаў, Млечкам, Ісайкоўскім.
А ў 18 стагоддзі гаспадарамі тут былі Агінскія і Масальскія з Салагубамі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай сядзібай у мястэчку валодалі Бжастоўскія і род Казлоўскіх.
Да нашага часу на ўскрайку мястэчка захаваўся сядзібны дом на вуліцы Саломавай.
Гэта аднапавярховы сіметрычны мураваны будынак. Галоўны ўваход аформлены двухпавярховай часткай з мансардай. Уваход завершаны трохкутным франтонам. Зараз будынак прыстасаваны пад жылыя кватэры. Таксама недалёка знаходзіцца некалькі мураваных гаспадарчых будынкаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0