Індура. Царква Аляксандра Неўскага
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Індура.
Апісанне
У цэнтры Індуры Гродзенскага раёна пабудавана праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Зямлю пад святыню даў мясцовы памешчык І. Казлоўскі сядзіба якога захавалася на ўскраіне мястэчка. Будынак створаны па тыпавому праекту і ў дапрацоўке плана прымаў удзел губернскі архітэктар Калянкевіч. Помнік пабудаваны ў рэтраспектыўна – рускім стылі. З боку апсіды створана мастацкае пано. Складаецца будынак з 4 асноўных архітэктурных частак. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Індура. Царква Аляксандра Неўскага.
Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца каталіцкі касцёл Святой Троіцы 19 стагоддзя, вежа са шпілем якога бачныя здалёк. Таксама ў мястэчку захаваліся да нашага часу мураваная сінагога, праваслаўная царква 19 стагоддзя, панская сядзіба. Ёсць таксама некалькі старажытных могілак і мураваных гаспадарчых будынкаў.
Пры ўездзе ў Індуру з боку Гродна па Гродзенскай вуліцы з правага боку знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. Храм пабудаваны ў 1881 годзе ў часы Расійскай імперыі.
Зямлю пад царкву ў цэнтры мястэчка даў прыхаджанам мясцовы памешчык Іван Казлоўскі. Спачатку быў распрацаваны першы праект у 1876 годзе па ўзвядзенню царквы, але яго не прынялі. Другі праект царквы на 350 прыхаджан распрацаваў губернскі архітэктар Калянкевіч у 1879 годзе. Гэты ж архітэктар распрацаваў для храма іканастас.
Помнік узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Складаецца будынак з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. На апсідзе храма створана мастацкае пано на евангельскі сюжэт. У 2010 годзе праведзены рамонт будынка.