Адэльск. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Адэльск.
0
11
17.02.2025
Апісанне
У мястэчку Адэльск Гродзенскага раёна пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі. Помнік узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў стылі барока. У інтэр'еры галоўны алтар у гонар Адэльскай Маці Божай. Бакавыя алтары: Сэрца Ісуса, Святога Антонія Падуанскага, Шкаплернай Божай Маці і Перамянення Пана. Маюцца абразы 18 стагоддзя. У савецкія часы храм працаваў. Перад святыняй пабудавана двухярусная мураваная званіца з бутавага камяня. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.40486337
Даўгата: 23.76148076
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Адэльск. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі.
У Гродзенскім раёне на мяжы з Польшай знаходзіцца невялікае мястэчка Адэльск, дзе пабудаваны старажытны драўляны каталіцкі касцёл Ушэсця Дзевы Марыі. Назва мястэчка ад рачулкі Одлы, якая ўпадае ў раку Свіслач. Адэльск вядомы з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 15 стагоддзя, як мястэчка на старым гандлёвым шляху з Брэста на Гродна.
Першы каталіцкі касцёл узведзены ў 1490 годзе. Храм быў драўляны, асвечаны ў гонар Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Фундаваў каталіцкую святыню кароль Казімір. Храм пабудаваны ў форме крыжа і меў адну вежу.
Каралева Бона Сфорца ў 1546 годзе надала прывілеі мястэчку на правядзенне кірмашоў і часткова вызваліла ад падаткаў. Прывілеі былі значна пашыраны ў 16 – 17 стагоддзях Стэфанам Баторыям і Уладзіславам Вазай. У 1660 годзе кароль Жыгімонт Ваза даў дазвол на будаўніцтва касцёла ў мястэчку і далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Касцёл асвяцілі ў гонар Прачыстай Маці Божай. У 18 стагоддзі пабудавана сінагога. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка было ў складзе Прусіі.
Новы каталіцкі касцёл пабудаваны ў 18 стагоддзі. На 1781 год мелася прыхаджан больш 4 тысячы вернікаў. Да прыходу адносілася яшчэ некалькі бліжэйшых мястэчак.
У 1898 годзе храм адрамантаваны. Помнік узведзены ў стылі барока. Гэта трохнефная базіліка з трансептам і пяцігранай апсідай. Маецца некалькі алтароў. Перад касцёлам мураваная званіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0