Луцкаўляны. Вадзяны млын.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Луцкаўляны.
0
28
20.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Луцкаўляны да нашага часу захаваўся каменны млын 19-га стагоддзя, і ёсць яшчэ некалькі цікавых гістарычных і прыродных аб'ектаў. Мястэчка знаходзіцца на беразе Луцкаўлянскага возера, дзе маецца абсталяваны пляж. У цэнтры мястэчка працуе краязнаўчы музей "Памяць", у якім ёсць 10 тысяч экспанатаў, і ў тым ліку асабістыя рэчы акадэміка Я.Карскага.
На рацэ Індурка захаваўся каменны будынак млына. Будынак прамавугольны, узведзены з бутавага каменя.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.44406145
Даўгата: 23.92926404
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.02.2025
Луцкаўляны. Вадзяны млын.
У мястэчку Луцкаўляны Гродзенскага раёна знаходзіцца каменны вадзяны млын. Уваходзіць у склад Індурскага сельскага савета. Можна паглядзець спачатку шматлікія помнікі ў Індуры, а потым пару кіламетраў праехаць у Луцкаўляны.
Мястэчка знаходзіцца на беразе прыгожага возера, дзе на беразе пяшчаны абсталяваны пляж. У самім пасёлку цячэ невялікая рачулка Індурка.
Упершыню Луцкаўляны згадваюцца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1784 годзе.
У перыяд пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ўваходзіла ў склад Польшчы да 1939 года да прыходу савецкай улады, у склад гміны Індура Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
З 1965 года ў Луцкаўлянах працуе гісторыка–краязнаўчы музей «памяць», у якім налічваецца каля 10 тысяч экспанатаў. У музеі ёсць сякеры эпохі неаліту, асабістыя рэчы акадэміка Яўхіма Карскага, які нарадзіўся ў суседнім пасёлку Лаша.
Я. Карскі (1861-1931)–этнограф, фалькларыст, палеограф, філолаг-славіст, заснавальнік Беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук. Быў сапраўдным членам Інстытута беларускай культуры.
У цэнтры мястэчка ёсць абеліск, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Вадзяны млын на рацэ Індурка пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Будынак мураваны, у плане прамавугольны. Статусу помніка не мае.
Каментары
Усяго каментароў: 0