Знай свой край

Знай свой край

Квасоўка. Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Квасоўка.

0

17

19.02.2025

Апісанне

У Гродзенскім раёне ў мястэчку Квасоўка пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. Касцёл узведзены ў стылі неаготыкі ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Раней у нішах фасада былі скульптуры 18 стагоддзя Святога Казіміра і Святога Станіслава. Гэтыя скульптуры зараз знаходзяцца ў Гродна ў музеі.
Інтэр'ер мае тры нефы. Галоўны алтар у храме трохярусны. Перад храмам мураваная званіца з цэглы і бутавага камяня. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.51384106
Даўгата: 23.99709977

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.02.2025

Квасоўка. Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.

У мястэчку Квасоўка Гродзенскага раёна пабудаваны мураваны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1626 годзе быў выдадзены дакумент на ўзвядзенне касцёла Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. Дазвол выдаў надворны маршалак Крыштаф Весялоўскі.


 Першы драўляны касцёл, мяркуюць даследчыкі, пабудавалі за дзяржаўныя грошы. Касцёл меў тры драўляныя алтары, якія былі пазалочаныя і пафарбаваныя. У галоўным алтары быў абраз Унебаўзяцця Дзевы Марыі і выява Маці Божай. У бакавых алтарах былі абразы Святога Юзафа, Антонія Падуанскага, Святога Роха і Святой Тэрэзы. Пры касцёле быў госпіталь, дзе давалі прытулак хворым і бездомным. Мелася таксама школа для дзяцей. За грошы караля

Аўгуста ІІІ ў 1747 годзе стары касцёл разабралі і ўзвялі новы храм. Святыня таксама была драўляная з 4 алтарамі.


У часы Расійскай імперыі ў 1856 годзе прыхаджане атрымалі дазвол на пабудову мураванага храма. У 1871 годзе ў лістападзе месяцы быў асвечаны новы храм. Арган быў усталяваны ў 1880–я гады і яго выканаў майстар Фларыян Астрамецкі. У час вайны арган моцна пацярпеў і яго адрамантавалі толькі ў 1997 годзе.


Перад храмам пабудавана мураваная званіца. Тэрыторыя вакол святыні добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0