Лаша. Царква Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Лаша.
0
23
20.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Лаша пабудавана драўляная праваслаўная царква ў перыяд Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Храм асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Будынак пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з двух асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры ёсць тры нефа. У храме цудадзейны абраз Святога Мікалая. У Лашы нарадзіўся выбітны беларускі, польскі і расійскі навуковец філолаг, акадэмік Яўхім Карскі (1860 - 1931). Ёсць музей Я. Карскага.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.47402842
Даўгата: 23.97881329
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.02.2025
Лаша. Царква Святога Мікалая Цудатворца.
У цэнтры мястэчка Лаша ў Гродзенскім раёне пабудавана праваслаўная драўляная царква Святога Мікалая. Упершыню мястэчка вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 16-га стагоддзя.
Царква пабудавана ў 1863 годзе ў часы Расійскай імперыі. Да прыходу адносілася 14 бліжэйшых вёсак і мястэчак: Кавалічы, Жукевічы, Баброўнікі, Балічы, Літвінкі, Пагараны і іншыя. Парафія складалася з 1746 мужчын і 1662 жанчын, а ўсяго 3408 чалавек. Пры царкве мелася праваслаўнае брацтва, царкоўна–прыходскае папячыцельства, народнае вучылішча на 99 вучняў, і сем царкоўна-прыходскіх школ. Служыла пры храме тры святары: настаяцель і два псаломшчыкі. Царкоўнай зямлі мелася 78 дзесяцін.
Вакол царквы ўзведзена каменная агароджа з бутавага каменя. І побач каменныя вароты-званіца.
Першапачатковы план па пабудове царквы, які распрацаваў павятовы інжынер Станкевіч у 1853 годзе, прадугледжваў узвесці будынак у стылі класіцызму з порцікам і калонамі. Аднак праект перапрацавалі ў рэтраспектыўна-рускім стылі.
Будынак пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства, і складаецца з двух асноўных архітэктурных частак: бабінец і малітоўная зала.
У інтэр'еры маецца тры нефа. Над уваходам хоры з балюстрадай. У храме ёсць цудатворны абраз Святога Мікалая.
У мястэчку Лаша нарадзіўся выбітны беларускі, польскі і расійскі навуковец філолаг, акадэмік Яфім Карскі (1860-1931).
Каментары
Усяго каментароў: 0