Знай свой край

Знай свой край

Занявічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Іасафата.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Заневічы.

Апісанне

У Гродзенскай вобласці ў мястэчку Занявічы пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл. Храм узвялі на мясцовых могілках у 1917 годзе ў стылі неакласіцызму і асвяцілі ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Святога Іасафата. Галоўны фасад аформлены ў выглядзе чатырохкалоннага порціка тасканскага ордэра. Над фасадам узведзены трохкутны франтон. У апошнія гады помнік адрамантаваны. Касцёл дзейнічае. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.02.2025

Заневічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Святога Iасафата.

У мястэчку Заневічы Гродзенскага раёна на мясцовых могілках знаходзіцца мураваны каталіцкі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Святога Iасафата. Храм узведзены па праекце, які быў распрацаваны яшчэ ў часы Расійскай імперыі ў 1908 годзе. Асвяцілі касцёл у 1917 годзе.


Першы ксёндз пры новай парафіі быў Юзаф Бяляўскі, а наступны – Эдмунд Хлявінскі. Наступны - ксёндз Антоній Аўдзіцкі. А ў перыяд 1932-1939 гады ксяндзом служыў Мікадзім Пахалка, які паехаў у Літву, калі пачалася вайна.


 У хуткім часе прыехаў новы святар Юзаф Матэеўскі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы касцёл працаваў, але ў перыяд 1944-1954 гадах пры храме не было святара. Потым пры храме зноў служыў да 1984 года ксёндз Юзаф Мацееўскі.


Храм быў адрэстаўраваны ў 1989 годзе. Адрамантавалі святыню таксама і ў 1993 годзе.


Помнік узведзены ў стылі неакласіцызму. У плане мае квадратны аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам тасканскага ордара. Над калонамі ўсталяваны шырокі антаблемент і трохкутны франтон. Бакавыя фасады і алтарная частка маюць высокія арачныя аконныя праёмы.

Каментары