Індура. Сінагога.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Індура.
0
41
19.02.2025
Апісанне
У цэнтры мястэчка Індура Гродзенскага раёна знаходзіцца мураваная двухпавярховая сінагога. Храм быў узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У тыя часы ў Індуры пражывала больш 2 тысяч яўрэяў і налічвалася 9 сінагог і малітоўных дамоў. Сінагогу ў савецкія часы пасля вайны перадалі калгасу, які ў памяшканні стварыў склад. Зараз будынак без гаспадара і паступова прыходзе ў заняпад.
Таксама да нашага часу захавалася мураваная яўрэйская лазня, якую часам называюць міквай. Ёсць на ўскрайку мястэчка яўрэйскія могілкі.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.46058917
Даўгата: 23.88216783
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Індура. Сінагога.
Індура мае даўнюю гісторыю і з часоў Вялікага Княства Літоўскага тут жылі яўрэі.
У 1720 годзе ў Індуры збіраўся для раскладу падаткаў Літоўскі Ваад. У тыя часы Літоўскім ваадам называлі структуру яўрэйскага самакіравання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1770 – 1789 – х гадах у Індуры жыў вядомы іўдзейскі аўтарытэт цадзік Хайкель Індурскі. Да яго прыязжалі хасіды з усіх гарадоў Вялікага Княства.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі ў мястэчку была сінагога і чатыры іўдзейскія малітоўныя дамы.
Да нашага часу захавалася мураваная сінагога з цэглы 19 стагоддзя. Храм знаходзіцца недалёка ад перакрыжавання асноўных дарог мястэчка: вуліцы Рагачоўскага з вуліцай Гродзенскай.
Сінагогу пабудавалі ў 1885 годзе ў часы Расійскай імперыі. У той перыяд тут жыло больш двух тысяч іўдзеяў і працавала ў агульнай колькасці дзевяць сінагог і малітоўных дамоў. Як адзначаюць даследчыкі, што фасад храма накіраваны на горад Іерусалім. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм перадалі пад патрэбы мясцовага калгаса, дзе быў створаны склад. Пры гэтым інтэр'ер храма быў знішчаны і паламаны. Крыху змяніўся і знешні выгляд помніка.
На сённяшні дзень будынак знаходзіцца без гаспадара і паступова прыходзе ў заняпад. Будынак мураваны двухпавярховы з чырвонай цэглы. Галоўны фасад нечым нагадвае каталіцкі касцёл: па краям знаходзяцца чацверыковыя вежа, а паміж імі трохкутні франтон.
Каментары
Усяго каментароў: 0