Дварэц. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Дварэц.
0
271
01.12.2024
Апісанне
У мястэчку Дварэц, што ў Дзятлаўскім раёне, у часы Вялікага княства Літоўскага была пабудавана драўляная ўніяцкая царква. Упачатку 19 стагоддзя гэту царкву перадалі праваслаўным вернікам, а потым перанеслі на могілкі. Новую мураваную царкву пабудавалі ў 1860 – х гадах. Аўтарам праекта быў архітэктар Міхайлоўскі. Царква ўзведзена ў псеўда – рускім стылі. Храм складаецца з 4 кананічных частак. Некалькі год таму царкву адрэстаўравалі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.40695677
Даўгата: 25.57060457
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Дварэц. Пакроўская царква
Упершыню мястэчка Дварэц упамінаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі. Спачатку мястэчка належыла Фёдару Доўгалдавічу, а потым Свідрыгайле і канцлеру М. Кезгайле.
У часы Вялікага княства Літоўскага будуецца драўляная ўніяцкая царква. Храм быў з адным купалам і высокай званіцай. Пасля анцірасійскага паўстання ў 1830 – 1831 гадах царкву перадалі праваслаўным вернікам. Потым гэту царкву разабралі і перанеслі на могілкі, дзе яе выкарыстоўвалі, як капліцу. У час пажару капліца была знішчана.
У 1866 годзе на месцы былой уніяцкай царквы будуецца мураваная праваслаўная царква якую асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Грошы на новую царкву выдзеліла дзяржаўная казна. Праект храма быў распрацаваны губернскім архітэктарам Міхайлоўскім. Будаўніцтва будынка працягвалася з 1866 года па 1869.
Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам двухярусная вежа – званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб'ём прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам з светлавым барабанам і цыбулінай. Царква агароджана мураваным заборам з брамай.
У мястэчку захаваліся старыя хрысціянскія могілкі і парэшткі вадзянога млына.
Каментары
Усяго каментароў: 0