Дубоўцы. Сядзіба 'Нямейкі'.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі Р., Дубаўцы.
0
250
30.11.2024
Апісанне
Недалёка ад мястэчка Воўпа ёсць невялікая вёска Дубоўцы. За стагоддзі існавання вёскі, тут былі розныя гаспадары, і ў 19 стагоддзі тут валодалі маёнткам прадстаўнікі роду Зверовічаў. Пры іх, спачатку быў пабудаваны драўляны палац, а ў сярэдзіне 19-га стагоддзя каменны двухпавярховы будынак з мансардай.
Будынак досыць незвычайнай формы чымсьці нагадвае каталіцкі касцёл. Сядзіба ўзведзена ў стылі эклектыкі з каменя. Знаходзіцца цяпер у аварыйным стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.3565173
Даўгата: 24.4080168
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Дубоўцы. Сядзіба 'Нямейкі'.
Сярод мястэчка Дубоўцы, якое знаходзіцца недалёка ад аграгарадка Воўпа, узвышаецца высокі каменны сядзібны дом роду Зверовічаў. Сам панскі маёнтак меў назву 'Нямейкі'.
Назва 'Нямейкі' сустракаецца ў гістарычных крыніцах з 16-га стагоддзя. Гаспадарамі тут у розныя часы былі Лапацецкія, Вільчукі, Яблонаўскія, Варанецкія і Зверовічы.
Вёска Дубаўцы і сядзіба 'Нямейкі' перайшлі да Зверовічаў у пачатку 19-га стагоддзя. Быў спачатку пабудаваны драўляны маёнтак, а ў 1856 годзе на яго месцы ўзведзены ўжо каменны палац.
Будынак пабудаваны ў стылі эклектыкі. Чымсьці нагадвае не жылы будынак, а касцёл.
Узведзена сядзіба з бутавага каменя і аздобленая дэкорам з дробных каменьчыкаў. Палац двухпавярховы з мансардай.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку жылі перасяленцы і будынак паступова прыходзіў у заняпад.
На сённяшні дзень мансарда і верхні паверх разбураныя. За будынкам знаходзіцца возера і невялікая рачулка Рось.
Каментары
Усяго каментароў: 0