Воўпа. Каталіцкая капліца на могілках
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Воўпа.
0
48
14.02.2025
Апісанне
У Ваўкавыскім раёне паміж Ваўкавыскам і Скідзелем знаходзіцца мястэчка Воўпа. Тут ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Упершыню Воўпа ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час тут пабудавалі першы каталіцкі драўляны касцёл, а другі ўзвялі ў 18 стагоддзі. У часы Расійскай імперыі на мясцовых могілках была пабудавана мураваная каталіцкая капліца. Храм узведзены з цэглы і бутавага камяня. У плане мае васьміграннік.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.37229168
Даўгата: 24.35541409
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.02.2025
Воўпа. Каталіцкая капліца на могілках
Мястэчка Воўпа ў часы Вялікага Княства Літоўскага лічылася дзяржаўнай вёскай і дваром. Належыла вялікаму князю Казіміру. У 1449 годзе Казімір перадаў двор канцлеру Судзімонтавічу. У 1478 годзе быў заснаваны першы драўляны касцёл, які асвяцілі ў гонар Яна Хрысціцеля. Наступнымі гаспадарамі мястэчка былі магнаты Гальшанскія. У 16 стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала стварыць Воўпаўскае стараства, якое ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. Канцлер Леў Сапега ў 1624 годзе набыў Воўпу для свайго сына Казіміра Льва Сапегі. У 1643 годзе мястэчка наведаў кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза.
Мястэчка перайшло ва ўладанне Юзафа Аляксандра Ябланоўскага ў 18 стагоддзі, калі Караліна Тэрэза з роду Радзівілаў, якая была ўдавой Казіміра Льва Сапегі, перадала Воўпу. Крыху пазней Воўпай валодаў Плятэр Юзаф Вінцэнт. У 1773 годзе быў пабудаваны новы драўляны каталіцкі касцёл на месцы ранейшага. У 17 – 18 стагоддзі ў Воўпе пабудавана драўляная сінагога, якая лічылася адной з самых прыгожых у Рэчы Паспалітай. Храм загінуў у час вайны.
Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе надаў мястэчку права на самакіраванне Магдэбургскае права. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.
У 19 стагоддзі на мясцовых могілках была ўзведзена драўляная праваслаўная царква Пятра і Паўла. На могілках захавалася да нашага часу ня толькі драўляная царква, але і мураваная капліца.
Капліцу пабудавалі ў 1873 годзе з цэглы і бутавага камяня ў стылі класіцызму. Храм знаходзіцца паміж царквой і касцёлам. Помнік мае ў плане васьміграннік. Будынак узведзены на высокім падмурку. Уваход аформлены мураваным ганкам і арачным парталам.
Каментары
Усяго каментароў: 0