Воўпа. Касцёл Яна Хрысціцеля
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Воўпа.
Апісанне
У мястэчку Воўпа ёсць незвычайны драўляны касцёл, дзе сам будынак быу пабудаваны ў 18 стагоддзі, а інтэр'ер храма, яго алтары адносяцца да 17 стагоддзя. Справа ў тым, што першы касцёл быў пабудаваны значна раней і з цягам часу прыйшоў у заняпад і калі пабудавалі новы храм, то старыя алтары перанеслі ў новы будынак. Храм аднанефны з 3 двухяруснымі драўлянымі алтарамі. Касцёл мае статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У савецкія часы не зачыняўся.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.11.2024
Воўпа. Касцёл Яна Хрысціцеля
На ўскраіне пасёлка Волпа каля могілак ёсць старажытны касцёл 18 стагоддзя з незвычайным інтэр'ерам.
Першы каталіцкі Касцёл у Воўпе быў пабудаваны ў 15 стагоддзі і асвечаны віленскім біскупам пад падвойнай назвай Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Яна Хрысціцеля. У 16 стагоддзі князь Аляксандр Гальшанскі заснаваў пры касцёле капліцу ў гонар Святой Ганны.
У 1618 годзе пабудаваны новы касцёл з 4 алтарамі. Потым адбыўся пажар, які знішчыў касцёл і праз некалькі гадоў у 1640 годзе ўзнік новы храм на грошы Казіміра Льва Сапегі. У храме было 6 розных алтароў і над уваходам высокая вежа-званіца. Мелася крыпта з пахаваннямі роду Касціцаў, а пад капліцай Святой Ганны быў пахаваны Ян Князевіч.
У 17 стагоддзі пры касцёле працаваў шпіталь, пры якім была драўляная капліца.
Калі драўляны касцёл састарэў і прыйшоў у заняпад, у 1773 годзе быў узведзены новы будынак, які існуе і дагэтуль. Алтары са скульптурамі са старога будынка ўсталявалі ў новым касцёле. У сакавіку 1776 года біскуп Іосіф Касакоўскі асвяціў касцёл пад гістарычнай назвай Святога Яна Хрысціцеля.
Касцёл аднанефны з трансептам. Галоўны фасад з ухяруснымі вежамі паміж якімі трохвугольны франтон. У інтэр'еры галоўны двух'ярусны двухметровы алтар-помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва 17-га стагоддзя ў стылі барока. Ніжні ярус падзелены 4 калонамі карынфскага ордэра на 3 часткі, а ў цэнтры знаходзіцца абраз «Укрыжаванне». З бакоў скульптуры святых Казіміра і Яна Хрысціцеля. На другім ярусе на франтоне выява Саваофа на дэкаратыўным воблаку. З двух бакоў выявы 2 анёлаў. Таксама тут прысутнічаюць скульптуры Святой Лізаветы і Святой Кацярыны, а па іншай версіі – гэта Апосталы Пётр і Павел.
На цокалі алтара герб, які належыць Падканцлеру Казіміру Льву Сапегі, які быў адным са спонсараў касцёла.
Бакавыя алтары таксама двухярусныя. Злева-алтар Маці Божай Ружанцовай, які быў выкананы ў 17 стагоддзі за грошы Станіслава Косціца. Справа-алтар Маці Божай Вастрабрамскай 18 стагоддзя. Пры ўваходзе ёсць хоры на якіх размешчаны орган. Гэты музычны інструмент створаны ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі необарокко.
Перад касцёлам ёсць мураваная двухярусная Званіца 19 стагоддзя. Па перыметры храм абнесены каменнай агароджай з варотамі.