Рось. Касцёл Святой Тройцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі раён, Рось
0
232
29.11.2024
Апісанне
Мястэчка Рось мае даўнюю гісторыю і тут захавалася некалькі помнікаў даўніны. У 16 і 17 стагоддзях будуюцца драўляныя каталіцкія касцёлы ў мястэчку. У пачатку 19 стагоддзя ўзведзены новы каменны касцёл на грошы графа Патоцкага.
Інтэр'ер касцёла аздоблены роспісамі, алтары ўпрыгожаны пазалотай і скульптурнымі выявамі. Над уваходам ёсць хоры з арганам. Асаблівую цікавасць выклікае надмагільны саркафаг Соф'і Пац з белага мармуру, які быў выкананы ў 19 стагоддзі італьянскімі майстрамі. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.28445336
Даўгата: 24.40771784
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.11.2024
Рось. Касцёл Святой Тройцы.
Магнатамі Хадкевічамі ў 16 стагоддзі быў пабудаваны першы каталіцкі драўляны касцёл у мястэчку Рось. Марцыян Агінскі пабудаваў новы касцёл у 17 стагоддзі з 4 алтарамі. Пры храме працаваў шпіталь і школа.
Каменны касцёл пачалі будаваць у 1770 годзе на сродкі графа Яўхіма Патоцкага і завяршылі толькі ў 1807 годзе. У 1838 годзе побач была ўзведзена драўляная званіца. У 1910 годзе ў крыпце быў пахаваны Стэфан Патоцкі.
У 1924 годзе ў касцёле праводзілі рамонт і быў зменены дах. Некалькі гадоў таму адбывалася рэстаўрацыя помніка.
Касцёл помнік архітэктуры ў стылі класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём з паўцыркулярнай апсідай. Храм аднанефны. Над уваходам размешчаны хоры, якія трымаюцца на 4 калонах. На хорах знаходзіцца орган. У алтарнай частцы і на сценах ёсць жывапісныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт, якія выкананы ў пачатку 20 стагоддзя варшаўскімі спецыялістамі з майстэрні Уладзіслава Тварды. На сценах намаляваныя 12 апосталаў; у левай капліцы "цуд Святога Міхаіла Архангела"; у правай – "Маці Божая анёльская". Галоўны алтар двух'ярусны, які падзелены калонамі карынфскага ордара. Алтар аздоблены пазалочанай разьбой са скульптурай Марыі з Езусам.
Асаблівую цікавасць касцёлу надае Мармуровы надмагільны помнік Соф'і Пац (1849-1909). Пасля пажару ў храме ў 1852 годзе, калі дах у будынку быў моцна пашкоджаны, сродкі на аднаўленне ахвяравала с.Пац. Праз некалькі гадоў мецэнатка памерла, і пасля яе смерці ў 1881 годзе ў касцёле быў усталяваны яе саркафаг працы італьянскага скульптара Джуліа Маскеці. Грабніцу з белага мармуру ў Італіі замовіла пляменніца с.Пац.
Падлога ў касцёле была зроблена з керамічнай пліткі ў 1901 годзе. Каля храма ў 1908 годзе была ўзведзена двух'ярусная мураваная Званіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0