Рось. Сядзіба Патоцкіх - Браніцкіх
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі район, Рось.
0
40
15.02.2025
Апісанне
У Ваўкавыскім раёне ў мястэчку Рось захавалася некалькі старажытных культавых будынкаў і парэшткі сядзібы Патоцкіх – Браніцкіх. У 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны драўляны аднапавярховы палац. Новы будынак узвялі ў 18 стагоддзі. Быў сфармірованы пейзажны парк з сажалкай і воднымі каналамі. Да нашага часу ад сядзібы захаваўся парк і некалькі гаспадарчых пабудоў. У тым ліку чатырохпавярховы вадзяны млын, які пабудаваны з цэглы і бутавага камяня.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Крушня

Паркавая зона

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.28308712
Даўгата: 24.41669787
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Рось. Сядзіба Патоцкіх-Браніцкіх.
У мястэчку Рось Ваўкавыскага раёна знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры і рэшткі панскай сядзібы з паркам.
У гістарычных крыніцах упершыню Рось згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час гэта было часткай Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. Належала мястэчка магнатам Хадкевічам. Спачатку ваяводзе Наваградскаму Аляксандру Хадкевічу, а потым Рыгору Хадкевічу. Да 1617 года гаспадарыў тут Геранім Хадкевіч. У 1644 годзе Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з роду Сапегаў прадалі Рось Яну Ракаўскаму. А яны прадалі потым Юрыю Каралю Глябовічу. Потым мястэчка перайшло да Агінскіх. Потым тут былі гаспадарамі Сапегі, Патоцкія і Браніцкія.
У мястэчку ёсць мноства гістарычных помнікаў і месцаў: сядзіба Патоцкіх 18-19 стагоддзяў, капліца Святога Стэфана пачатку 20–га стагоддзя, гістарычная забудова мястэчка 19-20 стагоддзя, касцёл Святой Тройцы 19-га стагоддзя з скульптурным надмагільным малюнкам Сафіі Патоцкай, сінагога і габрэйскія могілкі, царква Святой Тройцы пачатку 20-га стагоддзя.
Панская сядзіба ў мястэчку існавала ў 17-пачатку 20-га стагоддзя. Палац у сядзібе пабудавалі ў 17 стагоддзі. Будынак быў драўляны аднапавярховы, Т-падобны ў плане. У 18 стагоддзі ўзведзены новы палац. Галоўны фасад у будынку быў вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Побач знаходзіўся пейзажны парк.
Да нашага часу захаваўся парк і некалькі каменных гаспадарчых пабудоў з вадзяным млынам.
Каментары
Усяго каментароў: 0