Знай свой край

Знай свой край

Рось. Праваслаўная царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Рось.

0

248

29.11.2024

Апісанне

У мястэчку Рось, якое вядомае з 16 стагодззя, ёсць некалькі дарэвалюцыйных помнікаў архітэктуры і даўніны. Тут захаваліся парэшткі сядзібы Патоцкіх з гаспадарчымі пабудовамі і млыном, сінагога, касцёл і праваслаўная царква. Першая драўляная царква была заснавана яшчэ ў 16 стагоддзі. Мураваны храм Святой Троіцы быў пабудаваны з дазволу Сінода ў пачатку 20 стагоддзя ў псеўда – рускім стылі. Будынак мураваны з цэглы, узведзены на высокім цокалі з бутавага камяня. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.28341426
Даўгата: 24.40507854

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.11.2024

Рось. Праваслаўная царква Святой Троіцы

Мястэчка Рось вядомае з 16 стагоддзе. Першымі ўладальнікамі маёнтка тут былі магнаты Хадкевічы, потым Ракоўскія, Глябовічы, Агінскія і Патоцкія. Ад сядзібы Патоцкіх у Росі захавалася некалькі гаспадарчых будынкаў. Маецца сярод помнікаў у мястэчку будынкі касцёла і сінагогі 19 стагоддзя.

Першы праваслаўны храм у Росі ўпамінаецца ў дакументах у 16 стагоддзі. Пытанне з прашэннем аб будаўніцтве мураванага храма было ўзнята ў снежні 1894 года ў адрас Гродзенскага губернатара. Дазвол на будаўніцтва царквы быў атрыманы. У 1901 – 1903 гадах быў распрацаваны і зацверджаны праект новай мураванай царквы. У 1908 годзе быў пабудаваны храм мураваны з цэглы на цокалі, які зроблены з бутавага камяня.

Царква ўзведзена ў псеўда – рускім стылі і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.

Галоўны ўваход створаны з кілепадобным франтонам на паўкалонах.

 Над прытворам  знаходзіцца двухярусная званіца – васьмярык на чацвярыке. Верхні ярус званіцы прарэзаны окнамі, якія завершаны дэкаратыўнымі какошнікамі, як старажытнарускія храмы. Завяршаецца званіца шатром з цыбулінай.  Па баках малітоўнай залы маецца 2 дадатковыя уваходы. Апсіда шматграная з сакрыстыямі.

Царква абнесена мураванай агароджай.

Каментары

Усяго каментароў: 0