Воўпа. Царква Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Воўпа.
0
236
28.11.2024
Апісанне
Мястэчка Воўпа мае некалькі помнікаў архітэктуры дарэвалюцыйных часоў. У першую чаргу ўсе едуць пабачыць незвычайны драўляны касцёл Яна Хрысціцеля 17 -18 стагоддзя. А недалёка ад касцёла на старажытных могілках ёсць праваслаўная царква ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла. Царква спачатку выкарыстоўвалася, як могілкавая капліца. У 20 стагоддзі яе перабудавалі і яна набыла сучасны выгляд. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.37288697
Даўгата: 24.35487765
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.11.2024
Воўпа. Царква Пятра і Паўла
У Ваўкавыскім раёне ёсць старажытнае мястэчка Воўпа на невялікай рачулцы Ваўпянка. Упершыню Воўпа згадваецца ў 15 стагоддзі і ў той час належала вялікаму князю Казіміру і было дзяржаўнай маёмасцю. Затым перайшло да канцлера Аляхно Судзімонтовіча. Потым уладальнікамі былі Гальшанскія. У 1624 годзе мястэчка набывае канцлер Леў Сапега. Затым памянялася яшчэ некалькі ўладальнікаў, і ў 1793 годзе Волпа ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
На 1893 год у Воўпе было 110 двароў, драўляны касцёл і дзве праваслаўныя капліцы, сінагога, два малітоўныя дамы, бровар, школа, дзве гарбарных майстэрняў, 25 крам.
Праваслаўная царква ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў 1859 годзе і з'яўляецца помнікам архітэктуры народнага драўлянага дойлідства. Першы час царква выкарыстоўвалася, як Капліца на могілках для адпявання памерлых.
Царква мае прамавугольную форму. Будынак простае без архітэктурных упрыгожванняў. Складаецца з трох асноўных частак: бабінец, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам шмат'ярусная вежа. Над вежай і малітоўнай залай устаноўлены невялікія лукавіцы, што трактуецца даследчыкамі, як элемент, які характэрны для рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква накрытая двухсхільным дахам. У інтэр'еры маецца вобраз 1768 года"Маці Божая з дзіцем".
Недалёка ад царквы знаходзіцца каменная каталіцкая капліца і драўляны касцёл.
Каментары
Усяго каментароў: 0