Бялавічы. Сядзiба Цеханавецкіх.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Бялавічы.
0
47
10.02.2025
Апісанне
У мястэчку Бялавічы Мастоўскага раёна захаваліся да нашага часу мураваная Пакроўская царква 19 стагоддзя і сядзіба 19 – 20 стагоддзяў. Сядзіба была маёмасцю розных гаспадароў з 16 стагоддзя да 1939 года. Да нашага часу захаваўся гаспадарскі дом мураваны аднапавярховы, гаспадарчыя пабудовы і парк з прыдарожнай капліцай. Гаспадарчыя пабудовы ўзведзены з цэглы і бутавага камяня. Царква і капліца ў апошня гады адрэстаўраваныя.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.33030171
Даўгата: 24.54872623
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.02.2025
Бялавічы. Сядзiба Цеханавецкіх.
У Мастоўскім раёне захавлася мураваная Пакроўская царква 19 стагоддзя і парэшткі сядзібы з прыдарожнай капліцай. У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1524 годзе мястэчка належыла спачатку Чартарыйскім. Затым мястэчкам валодаў Грыгорый Хадкевіч, які быў гетманам у Вялікім Княстве. Затым прывілей на мястэчка ад караля атрымаў Васіль Цішковіч.
Наступнымі гаспадарамі былі Францкевічы і Ляшчынскія. У Ляшчынскага маёнтак выкупіў Леў Сапега. З 1690 года мястэчка належыла Казіміру Яну Сапеге. У 1709 годзе мястэчка набылі Тызенгаўзы. Затым мястэчка перайшло да Людвіга Аскерка.
У 19 стагоддзі новымі гаспадарамі маёнтка становяцца Цеханавецкія. У 1894 годзе сядзібай валодала Ядвіга Цеханавецкая, якая пабудавала крахмальны завод. Затым Белавічы перайшлі ад Цеханавецкіх, якія ня мелі наследнікаў да іх сваякоў Ялавіцкіх, якія значна палепшылі стан гаспадаркі. Асушылі землі і развялі рыбу ў вадаёме. Гаспадарка прыносіла добры прыбытак: прадавалася цэгла і крахмал, працаваў млын. Марыя Ялавіцкая прадала сядзібу Маеўскаму, а апошнім гаспадаром да 1939 года быў Яўген Затурскі.
Сядзіба складала каля 15 гектараў зямлі. Быў сядзібны дом з паркам, сад, брама мураваная, гаспадарчы двор. Сядзібны дом захаваўся да нашага часу.
Гэта будынак мураваны аднапавярховы. Захавалася большая частка пейзажнага парка, які быў акружаны па перыметру мураванай агароджай з бутавага камяня.
Па фундацыі Ганараты Аскерка была пабудавана каля сядзібы ўніяцкая царква, якая захавалася да нашага часу. Толькі зараз гэта праваслаўная Пакроўская царква.
Каля ўяздной алеі ў парк пабудавана мураваная двухярусная капліца, якая нядаўна была адрамантавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0