Знай свой край

Знай свой край

Сядзіба Абуховічаў. Вялікая Ліпа

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі р., Вялікая Ліпа.

Апісанне

Калі вы хочыце пабачыць сярэднявечнага рыцара не ў метале, а ў камне, то вам трэба ехаць у Вялікую Ліпу, дзе захавалася сядзіба старадаўняга беларускага роду Абуховічаў. Да нашага часу ад сядзібы захавалася ўязная брама з выявамі двух рыцараў і некалькі гаспадарчых пабудоў. Рыцараў, якія ахоўваюць сядзібу, вам прыйдзеца трохі пашукаць.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.10.2024

Сядзіба Абуховічаў. Вялікая Ліпа

Род Абуховічаў валодаў маёнткам Вялікая Ліпа на працягу 400 гадоў.

Першым уладальнікам сядзібы ў 16 стагоддзі быў Піліп Абуховіч, грамадскі і палітычны дзеяч, паэт. Гэтая сядзіба перадавалася Абуховічам у спадчыну толькі па мужчынскай лініі. Сядзіба захавалася часткова. Ад дарогі вас сустрэне, як і ў даўнія часы гаспадароў, парадны двор з уязной брамай. Захаваліся таксама мураваны флігель, свіран і афіцына. Быў яшчэ калісці мураваны аднапавярховы палац і парк. Ад парку засталося ўсяго некалькі дрэў. А вось уязная брама вас прыемна здзівіць. Калі вы будзеце праз яе ісці, то не чакана пабачыце 2 – х рыцараў, а можа і не пабачыце. Справа ў тым, што ў браме знаходзяцца 2 бакавыя дзверы над якімі і знаходзяцца рыцары: у даспехах і з пер'ямі – усё, як трэба. У бакавых крылах брамы была стайня. Калі пафоткаецеся з рыцарамі, то пройдзеце праз браму ў двор, дзе пабачыце некалькі гаспадарчых пабудоў. Захавалася частка землянога вала 17 стагоддзя. А ў самым пачатку 19 стагоддзя сядзіба была значна перабудавана. Былі зрыты абарончыя валы і пасаджаны пейзажны парк. Пабудаваны новы палац у стылі класіцызму і гаспадарччыя пабудовы. У пачатку 20 стагоддзя будынкі рамантаваліся і перабудоўваліся. На супраць брамы знаходзіўся палац. З лева і з права захаваліся гаспадарчыя пабудовы. Свіран знаходзіцца з лева, а афіцына з права. Афіцына двухпавярховы мураваны будынак, дзе размяшчаліся архіў, пакоі для прыслугі і бібліятэка. У афіцыну можна зайсці ў падвал, калі абыйсці будынак з тарца. Сядзіба Абуховічаў знааходзіцца на ўзвышэнні і навокал праглядаюцца  ў далечыні іншыя вёскі і паселішчы. З левага боку бачны пагорак – гэта могілкі, на якіх узвышаецца царква са званіцай і некалькі капліц. Варта вам і туды наведацца, на гэтыя старадаўнія пахаванні, пасля агляду сядзібы Абуховічаў.

Каментары